BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каля гомельскіх гіпермаркетаў тыдзень будуць агітаваць супраць абортаў

У рамках «Тыдня без абортаў» упершыню пройдзе навукова-духоўная канферэнцыя на тэму перапынення цяжарнасці.

Абласная акцыя «Тыдзень без абортаў» пад назвай «Захавай жыццё» адбудзецца ў Гомелі 13-18 кастрычніка і будзе прымеркавана да Дня Маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка. Акцыя арганізавана Упраўленнем аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», праваслаўнага цэнтра абароны мацярынства і дзяцінства «Ладушкі», рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці.

Ва ўсе дні «Тыдня без абортаў» з 17.30 да 19.00 пройдуць вулічныя акцыі з раздачай інфармацыйных матэрыялаў каля гомельскіх гіпермаркетаў і буйных крамаў. Гэта «Еўраопт» на Хатаевіча, «Алмі» на Яфрэмава, «Гіпа» на Косарава, а таксама «Хрустальны» і «Чарнігаўскі» у Навабеліцкім раёне Гомеля. У суботу, 18 кастрычніка, на плошчы Паўстання з 11 да 17 гадзін пройдзе фінальная вулічная акцыя. Плануецца, што ў ёй прымуць удзел дзяўчыны-студэнткі Гомельскага інжынернага інстытута МНС Беларусі. Ўсе вулічныя акцыі санкцыянаваныя гарвыканкамам.

У рамках акцыі 15 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўпершыню ў Гомелі пройдзе навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў. З дакладамі на тэму «Медыцына без абортаў» выступяць лекары-гінеколагі, таксама спецыялісты раскажуць аб псіхалагічных наступствах абортаў, праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі раскрые духоўны аспект праблемы, а каталік, кандыдат багаслоўя, дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч прачытае даклад на тэму «Чаму Царква выступае супраць абортаў».

Таксама ва ўсе дні акцыі валанцёры будуць працаваць у медыцынскіх установах, размаўляючы з жанчынамі, якія маюць намер перапыніць цяжарнасць. «Тыдзень без абортаў» пройдзе ва ўсіх жаночых кансультацыях Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі, у гарадскіх паліклініках №№1-4, у бальніцы хуткай дапамогі, абласной клінічнай бальніцы і медыка-генетычным цэнтры «Шлюб і сям'я». На працягу тыдня ва ўсіх медыцынскіх установах Гомеля не будуць рабіць аборты, выключэнне складзе перапыненне цяжарнасці па паказу лекара.

Мерапрыемства накіравана на фарміраванне станоўчых адносін моладзі да цяжарнасці, усвядомленага мацярынства і бацькоўства. Гэта тыдзень цішыні, якая дае жанчыне магчымасць добра падумаць і прыняць рашэнне.

Дарэчы, у акцыі прыме ўдзел «Місіс Беларусь - 2014» гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам Дзмітрыем. У прыватнасці, сужэнцы будуць агітаваць супраць абортаў падчас вулічных акцый.

Last modified onСерада, 08 Кастрычнік 2014 14:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць