«Місіс Беларусь» на вуліцы ў Гомелі агітуе супраць абортаў - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Таксама першая замужняя прыгажуня краіны пераконвае моладзь не згаджацца на грамадзянскі шлюб.
Першая ў гісторыі краіны «Місіс Беларусь», 31-гадовая гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам Дзмітрыем ўдзельнічае ў вулічных акцыях па раздачы інфармацыйных матэрыялаў на тэму абортаў. Вулічныя акцыі праходзяць у Гомелі каля буйных крамаў у рамках «Тыдня без абортаў», якая доўжыцца 13-18 кастрычніка.
Юлія раздае ўлёткі мінакам каля крамы «Еўраопт» разам з удзельнікамі арганізацыі «Выратаванне немаўлятаў». Дарэчы, за вечар толькі ля гэтага гіпермаркета валанцёры раздаюць амаль тысячу ўлётак.
Нагадаем, Юлія Перагудава была абраная «Місіс Беларусь-2014» у траўні гэтага года. У сям'і Юліі і Дзмітрыя ўжо двое дзяцей. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі ўбачыла сваё пакліканне ў барацьбе за захаванне новага жыцця і сама патэлефанавала ў грамадскае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў», прапанаваўшы свае паслугі.
- Мне вельмі балюча глядзець на дарослых жанчын, якіх некалі не спынілі ад абортаў. Цяпер яны спрабуюць нарадзіць, але беспаспяхова. Сутыкнуўшыся з многімі такімі жанчынамі, я зразумела, што мой абавязак - спыняць новае пакаленне ад абортаў, - тлумачыць свае матывы Юлія.
«Місіс Беларусь» агітуе супраць абортаў не толькі жанчын, але і мужчын:
- Калі яны адпраўляюць сваіх любімых на аборты, часта нават не ўсведамляюць, якога роду будзе працэдура. А з дзяўчатамі таксама размаўляю пра тое, у чым розніца шлюбу афіцыйнага і грамадзянскага, і чым звычайна заканчваецца моднае сёння сужыццё.
Нагадаем, у рамках «Тыдня без абортаў» 15 кастрычніка ў Гомелі ўпершыню прайшла навукова-духоўная канферэнцыя, на якой высветлілася, што кожная шостая цяжарнасць у Гомельскай вобласці сканчаецца абортам - ФОТА канферэнцыі + прэзентацыі дакладаў для запампоўкі >>>
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу