За «Тыдзень без абортаў» у Гомелі раздалі каля 15 тысяч буклетаў - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У суботу ў цэнтры горада прайшла фінальная вулічная акцыя, да якой далучыліся студэнткі інжынернага інстытута МНС.
18 кастрычніка акцыя «Тыдзень без абортаў» пад лозунгам «Захавай жыцьцё!» завяршылася ў Гомелі. На працягу пяці рабочых дзён каля гіпермаркетаў і буйных крам вернікі розных хрысціянскіх канфесій раздавалі матэрыялы з інфармацыяй аб абортах і з заклікам захоўваць жыццё ненароджаных дзяцей. Нагадаем, у акцыях ўдзельнічала «Місіс Беларусь - 2104», гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам.
А ў суботу на плошчы Паўстання і ў раёне цырка прайшла фінальная вулічная акцыя, да якой далучыліся студэнткі Гомельскага інжынернага інстытута МНС - дзяўчаты таксама раздавалі мінакам буклеты. У цэлым за ўсе дні акцыі гомельцам раздалі каля 15 тысяч інфармацыйных матэрыялаў.
Нагадаем, падчас «Тыдня без абортаў» валанцёры таксама наведвалі жаночыя кансультацыі, размаўляючы з жанчынамі, якія хочуць перапыніць цяжарнасць, а ў медуніверсітэце прайшла навукова-духоўная канферэнцыя на тэму абортаў.
Related items
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі