BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адвэнтовыя духоўныя практыкаванні: хто і што ў цэнтры твайго сэрца?

Рэкалекцыі ў Гомелі праводзіць выпускнік ватыканскага універсітэта.

У гомельскай рымска-каталіцкай царкве праходзяць адвэнтовыя рэкалекцыі. Каб гомельскія католікі маглі лепш падрыхтавацца да Божага Нараджэння, духоўныя практыкаванні для іх праводзіць пробашч жлобінскай парафіі Божай Маці Каралевы Свету айцец Алег Грыгаровіч SAC - ён з ордэна айцоў палатынаў, выпускнік варшаўскага і ватыканскага універсітэтаў.

- Адвэнт набліжае нас да Божага Нараджэння, і рэкалекцыі стануць дапамогай для больш канкрэтнай падрыхтоўкі да гэтай падзеі. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, у тым ліку і тыя, хто даўно не быў у храме і хто хацеў бы вярнуцца на шлях да Госпада. Адвэнт - спрыяльны час для таго, каб пасля блуканняў па сваіх шляхах прыйсці ўбогімі, як пастушкі, да Ісуса. Гасподзь любіць і чакае кожнага! - нагадвае гомельскі пробашч.

Падчас рэкалекцый а. Алег нагадаў, што сэрца чалавека не церпіць таго, каб яно было пустым. Хтосьці або штосьці заўсёды займае яго цэнтр. І каб быць сапраўды шчаслівым, вельмі важна, каб гэтае цэнтральнае месца ў сэрцы было занята Езусам Хрыстом.

- Але вельмі лёгка заняць гэтае месца можа іншы чалавек. Нават, часам, муж, жонка, сябар або ўвогуле нейкія другасныя рэчы ці справы займаюць цэнтральнае месца ў нашым сэрцы. Хтосьці не бачыць свету з-за таго, што ў цэнтры яго сэрца аўтамабіль, мода або ён сам. Задумайцеся: ці сапраўды Хрыстус знаходзіцца ў маім сэрцы пасярэдзіне? Ці мае словы, мае думкі, мае ўчынкі сапраўды суадносяцца са Хрыстом? Патрэбная барацьба, каб так было. А праверыць, ці ёсць Езус у цэнтры твайго сэрца, вельмі проста: ці раблю я так, як рабіў Хрыстус, ці іду туды, куды Ён хадзіў, або ўсё наадварот? Папросім дапамогі ў Панны Марыі, бо ў цэнтры яе сэрца - сапраўды Езус.

Духоўныя практыкаванні працягваюцца ў суботу і нядзелю.

РАСПИСАНИЕ РЕКОЛЛЕКЦИЙ:

♦ ЧЕТВЕРГ, 7 декабря – Св.Месса в 19.00

♦ ПЯТНИЦА, 8 декабря – Богослужения в 7.00 и 19.00

♦ СУББОТА, 9 декабря – Св. Месса в 7.00, Литургия покаяния - в 9.00 и 18.00

♦ ВОСКРЕСЕНЬЕ, 10 декабря–  Богослужения в 9.00, 12.00 и 17.00

Last modified onСубота, 09 Снежань 2017 00:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць