Дзень святога Валянціна - камерцыйнае, а не хрысціянскае свята
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Традыцыя адзначаць 14 лютага Дзень усіх закаханых ці Дзень святога Валянціна не мае нічога агульнага з Царквой.
Святары не бачаць дрэннага ў тым, каб вернікі дарылі адзін аднаму сэрцайкі. Але аказваць знакі ўвагі, клопату і любові хрысціянскім сужэнцам варта штодня, а не толькі раз у годзе, лічыць пробашч гомельскай рымска-каталіцкай парафіі ксёндз Славамір Ласкоўскі:
- Для Царквы гэта звычайны дзень. Шырока святкаваць гэтую дату прыдумалі ў камерцыйных колах, каб зарабіць на сэрцайках і іншых падарунках грошы. А любоў і каханне - гэта справа Божая. Кожны дзень, паступова, крок за крокам мы можам ўзрастаць у любові з дапамогай Госпада.
А больш падыходзячым для «Дня ўсіх закаханых» сярод каталікоў з'яўляецца ўрачыстасць Святой Сям'і - у гэты дзень па традыцыі сужэнцы абнаўляюць абяцанні, прынесеныя адзін аднаму ў момант шлюбу.
Дарэчы, у гэтым годзе 14 лютага ў каталікоў прыпадае на другі дзень Вялікага посту.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай