На Гомельшчыне сустрэлі копію абраза Маці Божай Будслаўскай [фота, відэа - АБНОЎЛЕНА]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Памаліцца ля цудатворнай іконы прыйшлі сотні каталікоў і праваслаўныя браты, перад абразом Маці Божай бралі шлюб маладыя і святкавала Эўхарыстыю моладзь.
Раніцай 8 лютага вікарый гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ксёндз Дамінік сустрэў на ўездзе ў Гомельскую вобласць копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Першымі малебен здзейснілі бабулі з каталіцкіх вёсак Рудня Стаўбунская і Рудня Нісімкавіцкая.
Нагадаем, галоўную нацыянальную святыню ў Гомель прывезлі айцы-бернардынцы. Копія абраза працягвае 9-месячнае падарожжа па Беларусі ў свой 400-гадовы юбілей, і ў ліпені вернецца ў Будслаў, дзе пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай.
Ўвечары 8 лютага абраз выстаўлялі у дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў і Доме міласэрнасці, а 9 лютага - у касцёле.
На працягу ўсяго дня ў храме праходзілі малітоўныя сходы каля абраза, чытаўся Святы Ружанец. Са сваімі просьбамі да Маці Божай Будслаўскай прыходзілі і праваслаўныя браты (гэты абраз шануецца абедзвюма канфесіямі), прыводзілі хворых дзяцей. Таксама перад абразом бралі шлюб маладыя і малілася дыяцэзіяльная моладзь, якая сабралася на сустрэчу.
- Бачачы, як Маці Божую сустракаюць у Гомелі, Яна будзе маліцца да свайго Сына аб гомельцах, аб беларусах, каб мы жылі ў любові і веры, - адзначыў біскуп Казімір Велікаселец.
Media
Related items
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу