BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі пачалі Вялікі пост пасыпаннем галавы попелам [фота]

Гомельскі пробашч заклікаў вернікаў у гэты час выпраўляць ў любові ўсё, што магчыма.

Прыйшоўшы на Святую імшу ў Папяльцовую сераду - дзень пачатку Вялікага посту, каталікі пачулі чытанне з кнігі прарока Ёіля: «Раздзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і звярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны».

- Добра ўступіць у Вялікі пост той, хто сапраўды павініцца ў глыбіні сэрца. У гэты час выпраўляйце ў любові ўсё тое, што толькі магчыма выправіць, - заклікаў вернікаў гомельскі пробашч.

Пасыпанне галавы попелам з'яўляецца традыцыйным знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз скруху сэрца. У чытанні з Евангелля Царква нагадвае вернікам, як вучыць выконваць пост сам Хрыстос:

"Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе". Мц 6, 1–6. 16–18

 

Чытайце таксама:

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2013: «Як мы паводзім сябе падчас спакусаў? Уступаем у дыскусію з д’яблам ці не? Прымаем яго прапанову ці яе адхіляем?»

Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на пачатак Вялікага посту 2013 года: "У гэты час будзем дзякаваць Богу за гады служэння Бэнэдыкта XVI на пасадзе кіруючага лодкай Пятра"

 

Last modified onСерада, 13 Люты 2013 12:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць