BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкая царква не можа прыняць ад дзяржавы ў Мазыры старажытны будынак кляштара

На рэстаўрацыю будынка неабходны мінімум 1 млн. даляраў, пры гэтым дзяржава не прапануе фінансаванне.

Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Манахі з’явіліся тут яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя, але праз 150 гадоў, у 1864 годзе – пасля народнага паўстання – расійскія ўлады зачынілі кляштар, храм пераабсталявалі пад праваслаўны, потым тут размясцілі запалкавую фабрыку. А ў апошнія гады ў старадаўнім будынку працавала мэблевая фабрыка. Аднак пяць гадоў таму яна збанкрутавала. Напрыканцы мінулага года мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак.

І вось, днямі, Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў рашэнне, узважыўшы ўсе “за” і “супраць” па гэтай важнай, але складанай справе. Адказ, на жаль, давялося даць адмоўны. Біскуп падзякаваў уладам і патлумачыў , што па выніках пасяджэння святарскай рады, якая складаецца з духавенства ўсіх рэгіёнаў Пінскай дыяцэзіі, было вырашана, што дыяцэзія не гатова станоўча разгледзець гэтую прапанову. Канцлер дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка, у інтэрвью Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё паслумачыў такое рашэнне.

“На дадзены момант Пінская дыяцэзія не гатовая ўзяць на сябе абавязак па выратаванні будынка, які вельмі моцна быў перабудаваны. Вядома, нам вельмі хацелася б, каб ва ўсходняй частцы дыязэзіі быў адроджаны велічны комплекс манастыра і касцёла. Таму біскуп Антоні звярнуўся да ўладаў з прапановай адкласці гэтае пытанне, калі няма фінансаў з боку ўладаў і таксама Касцёл не мае такіх вялікіх сродкаў, каб на сённяшні дзень узяць на сябе абавязак рэстаўрацыі. Але спадзяемся, што да гэтага пытання мы яшчэ зможам вярнуцца”, - сказаў святар.

Як таксама тлумачыць у пісьмовым адказе райвыканкаму біскуп Антоні, паводле ацэнак спецыялістаў, на знясенне тэхнічных забудоваў былой мэблевай фабрыкі і гаспадарчых перабудоваў, здзейсненых у будынках былога касцёла і кляштара, а таксама вяртанне комплексу адпаведнага гісторыка-культурнага і сакральнага выгляду неабходна каля 1 млн. долараў. З улікам таго, што Пінская дыяцэзія не займаецца гаспадарчай дзейнасцю, а ўтрымліваецца выключна з ахвяраванняў вернікаў, яна не зможа ў цяперашні час у кароткі тэрмін правесці адпаведныя рамонтна-рэстаўрацыйныя працы пры адсутнасці канкрэтнай планавай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. Кажучы проста, дыяцэзія не ў стане ўзяць на сябе абавязацельствы па выкананні ўсіх неабходных прац за ўласны кошт і ў кароткія тэрміны паводле сучасных патрабаванняў дзяржавы. Хоць біскуп адзначае, што пры ўмове атрымання гарантыі адпаведнай і канкрэтнай планавай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы ў адбудове і рэстаўрацыі былога комплекса кляштара дыяцэзія гатова вярнуцца да разгляду пытання аб пераняцці гэтых будынкаў. Яны маглі б і павінны служыць згодна з мэтай іх узвядзення ў XVIII стагоддзі.

Варта адзначыць, што ў Мазыры дагэтуль пустуе даўно адноўлены старажытны будынак жаночага цыстэрцыянскага кляштара, які знаходзіцца ля касцёла св. Міхаіла Арханёла. Жадаючых тут жыць і служыць пакуль так і не знайшлося. І ўвогуле парафія ў Мазыры нешматлікая: цяпер ёй патрэбны не будынкі, а людзі, заўважыў кс. Андрэй Рылка:

“Спонсары, як правіла, заўсёды больш ахвотна фінансуюць справы, звязаныя з вернікамі - там, дзе рэальна ёсць патрэба для людзей. А гэты аб’ект усё ж разглядаецца больш з перспектывы сімвала культурнага значэння, таму знайсці інвестараў на гэту справу вельмі складана. У такіх выпадках спонсары нам паказваюць на дзяржаву - што яна павінна быць зацікаўлена ў тым, каб нас падтрымліваць у такіх справах”.

Па словах мазырскіх католікаў, у ордэне цыстэрсаў на дадзены момант ёсць толькі адзін беларус – Уладзімір Лапацкі, які цяпер заканчае семінарыю ў Польшчы. Мясцовыя вернікі ўжо звязваліся з ім з ідэяй, каб ён прыехаў у Мазыр і таксама заняўся аднаўленнем кляштара. У той жа час краязнаўцы і гісторыкі падчас археалагічных раскопак у будынку спадзяюцца выявіць там каштоўныя для беларускай культуры знаходкі.

Last modified onАўторак, 27 Студзень 2015 16:36
Каментары   
+2 #7 Никодим 2015-02-01 12:59
Я встречался с ксендзом бискупом Антонием перед принятием решения о судьбе Мозырского кляштора и уже до ксендзовой рады, я понял, что Антоний против принятия кляштора в лоно католической церкви. Очень жаль, что эти намоленные стены не преобрели своего исторического хозяина Цифру стоимости ремонта озвучил я, как говорится по формуле 4С2П, т.е. четыре стены потолок пол. Это очень приблизительная сумма.
Стены зданий находятся в очень хорошем состоянии. Мне кажется для того, чтобы подготовить костельную часть к службе былобы достаточно и 100-150 тысяч долларов..
На территории монастыря есть много вспомогательных помещений советской постройки, которые до их сноса могут быть использованы для сдачи в аренду и получения очень хороших средств для восстановительн ых работ.
К большому сожалению решение в отказе было принято без должной проработки данного вопроса. Мне очень жаль, что бискуп Антоний пошёл на такой шаг.
Я, Воронович Никодим Игнатьевич, пенсионер, ранее работал директором Мозырского солькомбинита.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #6 Жэня 2015-01-28 23:02
Каб вярнуцца ім фундацыя патрэбна.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #5 я 2015-01-28 14:27
кОстёл пишется через о.А почему не пропустили мой коммент про с.Стефану мне непонятно.Она тоже из Беларуси,при том из Мозыря,и тоже принадлежит к этому ордену.Так что из Беларуси там 2 человека.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-2 #4 влад 2015-01-28 02:23
Не церковь,а кастел!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #3 ира 2015-01-28 00:13
Так жаль, но неужели ничего нельзя сделать???
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 Павал 2015-01-27 18:18
Цытую Жэня:
Пратэстую!У Цэстэрцыянскім Ордэне ёсць сястра Стэфана з Беларусі і акурат з Мазыра.Так што іх 2.А наўогул справа толькі ў тым,каб знайсці кантэмпляцыйную манасскую супольнасць,якая прыехала б рабіць фундацыю.Гэта было б вялікай ласкай.

Гаворка ідзе пра мужчын-цыстэрса ў. А сястра Стэфана не вяртаецца ў Мазыр, там жа пустуе іх кляштар?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Жэня 2015-01-27 16:48
Пратэстую!У Цэстэрцыянскім Ордэне ёсць сястра Стэфана з Беларусі і акурат з Мазыра.Так што іх 2.А наўогул справа толькі ў тым,каб знайсці кантэмпляцыйную манасскую супольнасць,яка я прыехала б рабіць фундацыю.Гэта было б вялікай ласкай.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць