BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Для чаго і як дзіцё павінен выхоўваць бацька?

"Дзеці маюць патрэбу у тым, каб знайсці бацьку, які будзе чакаць іх вяртання пасля няўдачаў", - гаворыць Папа.

У сваёй катэхезе, падчас агульнай аўдыенцыі 4 лютага 2015 г., папа Францішак працягнуў апавядаць пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці і сям’і. “Мінулы раз я казаў аб небяспецы “адсутных” бацькаў, а сёння хачу паглядзець, галоўным чынам, на пазітыўны аспект”,- адзначыў Пантыфік. Ён пачаў сваю катэхезу са словаў з Прыпавесцяў Саламона, з якімі бацька звяртаўся да свайго сына: “Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе цешыцца з табою і маё сэрца, і нутро маё будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць вернае” (Прып 23,15-16). На думку Святога Айца “немагчыма лепшым чынам выказаць гонар і ўзрушанасць бацькі, які бачыць што здолеў перадаць сыну тое, што па-сапраўднаму важнае ў жыцці, а менавіта мудрае сэрца”.

“Гэты бацька не кажа: “Я ганаруся табой, бо ты стаў падобны на мяне, таму што паўтараеш рэчы, якія я кажу і якія чыню”. Не! Але кажа яму нешта больш важнае, што мы можам інтэрпрэтаваць такім чынам: “Я буду шчаслівы кожны раз, калі ўбачу, што ты паступаеш мудра, і буду ўзрушаны кожны раз, калі буду чуць як ты прамаўляеш справядліва. Гэта тое, што я хацеў табе пакінуць у спадчыну: здольнасць слухаць і дзейнічаць, казаць і судзіць мудра і справядліва. І каб ты мог стаць такім, я навучыў цябе рэчам табе невядомым, папраўляў памылкі, якіх ты не бачыў. Я дазволіў табе адчуць глыбокую і, разам з тым, стрыманую любоў, якую, магчыма, ты не разумеў цалкам, калі быў маладым і няўпэўненым. Я даў табе сведчанне настойлівасці і строгасці, якога магчыма ты не разумеў, калі хацеў толькі спачування і абароны. Я сам, першы, павінен быў выпрабаваць мудрасць уласнага сэрца, трымаць пад кантролем свае пачуцці і крыўды, каб зносіць цяжар непазбежных непаразуменняў і знаходзіць правільныя словы, каб даць сябе зразумець. Зараз, калі бачу, як ты намагаешся быць такім жа са сваімі дзецьмі, з усімі, я радуюся. Я шчаслівы і атрымаў узнагароду. Так кажа мудры і сталы бацька”, - адзначыў папа Францішак.

Святы Айцец падкрэсліў, што перадаць падобную спадчыну складана: патрэбна шмат ўвагі, дабрыні і настойлівасці. Але радасць ад бачання дзяцей годных яе, пераўзыходзіць любыя непаразуменні і лечыць любыя раны, сказаў Пантыфік.

“Першай патрэбай, такім чынам, з’яўляецца прысутнасць бацькі ў сям’і. Неабходна, каб ён быў блізкім да жонкі, каб падзяляў усё: радасці і пакуты, цяжкасці і надзеі. А таксама, каб суправаджаў дзяцей у іх росце: калі гуляюць і працуюць, калі разгубленыя і заклапочаныя, калі выказваюцца і калі маўчаць, калі храбрацца і пужаюцца, калі робяць памылковыя крокі і калі вяртаюцца на правільны шлях”, - падкрэліў Францішак.

Святы Айцец нагадаў пра прыклад міласэрнага айца з прыпавесці пра блуднага сына і важнасць здольнасці прабачэння. “Добры бацька здольны чакаць і прабачаць з глыбіні сэрца. Канешне, ён умее таксама папраўляць з настойлівасцю: ён не слабы, падатлівы і сентыментальны. Бацька, які здольны папраўляць не абражаючы – гэта як той, які бароніць не думаючы пра сябе. (...) Калі ёсць нехта, хто можа да глыбіні растлумачыць малітву “Ойча наш”, якой навучыў Езус, так гэта той, хто сам жыве айцоўствам. Без ласкі, якая паходзіць ад Айца, што на Нябёсах, бацькі губляюць адвагу і пакідаюць поле бітвы. Але дзеці маюць патрэбу у тым, каб знайсці бацьку, які будзе чакаць іх вяртання пасля няўдачаў. Яны будуць рабіць усё, каб не прызнацца ў гэтым, каб гэта было незаўважна, але патрабуюць гэтага. А калі не знойдуць такога бацьку, адкрыюцца іх раны, які цяжка будзе залячыць”, - сказаў Папа.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Святы Айцец, між іншых, прывітаў пілігрымаў са Славакіі, дзе 7 лютага 2015 г. пройдзе рэферэндум у абарону сям’і і сужэнства. Папа выказаў сваю ўдзячнасць мясцоваму Касцёла, заклікаючы ўсіх ісці шляхам абароны сям’і, жыццядайнай ячэйкі грамадства.

radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 05 Люты 2015 12:23
Каментары   
+1 #1 игорь 2015-02-05 12:26
хорошо Папа сказал 8)

Твердо и с любовью
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць