Гомельскі пробашч жадае жанчынам Божага дабраславення і святасці сэрца [+ вясновае відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У Каталіцкай царкве ёсць нямала прыкладаў святасці жанчын, як сярод законніц, так і сярод свецкіх.
Пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі віншуе ўсіх, хто святкуе Міжнародны жаночы дзень, і жадае Божага дабраславення і святасці сэрца.
Не варта памыляцца, думаючы, што сучасныя дзяўчаты і жанчыны, якія жывуць у сваіх сем'ях і выхоўваюць дзяцей, не могуць стаць святымі. Пакліканне кожнага хрысціяніна да святасці ніколі не страціць актуальнасць.
У Каталіцкай царкве ёсць нямала прыкладаў святасці жанчын, як сярод законніц, так і сярод свецкіх. Напрыклад, гэта жанчыны, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля нараджэння дзіцяці.
Кожны пакліканы і да святасці ў паўсядзённых справах: на працы, у падрыхтоўцы ежы, ўборцы дома, выхаванні дзяцей. Выконваючы ўсё гэта з любоўю і дзеля сваіх блізкіх, мы ідзем да сапраўднай святасці. Хай для ўсіх дзяўчат і жанчын заўсёды будзе прыкладам Найсвяцейшая Панна Марыя.
Наш маленькі падарунак жанчынам - гэты мілы відэаролік, на якім мы зафіксавалі надыход вясны. Няхай ваша сэрца ажывае гэтак жа, як і вясновая прырода!
Related items
- Упершыню малітва аб адзінстве хрысціян прайшла не ў Мінску – гэта не выпадковасць
- Відэа з пазітывам: як трэба калядаваць, паказалі на Лідчыне
- Зноў без католікаў – прэміі «За духоўнае адраджэнне» не прысуджаюць прадстаўнікам Касцёла шосты год запар
- Навагодні фільм-канцэрт ад «Радыё Марыя»: 13 нумароў, выкананых ад душы
- Топ-10 фота і відэа з касцёлаў Беларусі: католікі святкуюць Раство