BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тысяча маладых католікаў Беларусі сустрэліся з Дзяржсакратаром Ватыкану (ФОТА, ВІДЭА)

На начным Вялікапосным чуванні сярод прадстаўнікоў усіх дыяцэзій краіны была таксама моладзь з Гомеля і Светлагорска.

Увечары 14 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены сабралася каталіцкая моладзь з усёй Беларусі на Міждыяцэзіяльнае начное вялікапоснае чуванне. На сустрэчу з моладдзю ў Чырвоны касцёл прыбыў Дзяржаўны сакратар Папы Францішка кардынал П'етра Паралін, які знаходзіўся ў Беларусі з афіцыйным візітам.

Моладзь сустрэла высокага госця лікуючымі воклічамі, скандзіравалі: «На Беларусі Бог жыве!», «Беларусь чакае Папу!». Увогуле сустрэча кардынала была арганізавана ў нацыянальным стылі, моладзь апранулася ў вышыванкі ды іншае нацыянальнае ўбранне. Афіцыйна на сустрэчы зарэгістраваліся амаль тысяча чалавек, але шмат было і тых, хто не праходзіў рэгістрацыю.

Пачалася сустрэча з прэзентацыі дыяцэзій, падчас якой у тым ліку маладыя вернікі выступалі перад іерархамі і тысячнай аўдыторыяй са сведчаннямі сваёй веры, таго, што Бог робіць у іх жыцці, як перамагае грахі і адорвае сваёй ласкай.

Таксама Дзяржсакратар Ватыкана адказаў на пытанні моладзі, першае з якіх тычылася візіту Папы Францішка ў Беларусь.

- У мяне няма адказу на гэтае пытанне. Але я змагу сказаць Папу, што быў у Беларусі і сустрэў вялізнае жаданне бачыць яго тут. Гэта паказалі і біскупы, якія скіравалі сваё запрашэнне для Папы, выказалі такое жаданне і прадстаўнікі дзяржаўнай улады. А сёння гэта робіце вы - моладзь. А супраць моладзі Папа не зможа нічога зрабіць. Таму будзем спадзявацца, што вашае жаданне здзейсніцца як найхутчэй, - адказаў Дзяржсакратар.

Адбылася ўрачыстая святая Імша, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а пасля апоўначы кардынал Паралін пакінуў сустрэчу, каб адпачыць і падрыхтавацца да цэлебрацыі ранішняй Імшы з удзелам дзяцей. Сустрэча ж моладзі працягвалася да раніцы з перапынкам да пасілак, адпачынак і стасункі.

Каб больш глыбока ўвайсці ў Вялікі пост і падрыхтаваць сваё сэрца да Вялікадня, моладзь малілася інсцэніраваным Крыжовым шляхам (для яго абралі тэму абортаў), Вяночкам да Божай Міласэрнасці, Песнямі жальбы, Ружанцам, слухалі тэматычную канферэнцыю, глядзелі сцэнку.

Сярод удзельнікаў чування была таксама моладзь з Гомеля і Светлагорска, мясцовыя скаўты.

Media

Last modified onНядзеля, 15 Сакавік 2015 15:14
Каментары   
+5 #1 Ганна 2015-03-15 17:30
Гэта быў такі бласлаўлёны час!...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць