Новым Папам Рымскім стаў Хорхе Марыё Бергольё - Францыск [відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Ужо на другі дзень канклава з трубы капэлы пайшоў белы дым. А незадоўга да гэтага на яе села птушка.
На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане тысячы каталікоў, якія прыехалі з розных куткоў свету, радуюцца: з трубы Сікстынскай капэлы, дзе кардыналы праводзілі канклаў, пайшоў белы дым. Гэта значыць, што новы Папа Рымскі абраны. Ім стаў аргентынец Хорхе Марыё Бергольё, які абраў сабе імя Францыск. Новаму Пантыфіку 76-гадоў, гэта першы Папа-езуіт. І ўпершыню спадчыннікам Святога Пятра стаў ураджэнец Амерыкі. Кардынал Бяргольё раней быў вядомы як заўзяты змагар супраць абортаў і аднаполых шлюбаў.
За апошні час гэта адны з самых хуткіх выбараў Пантыфіка - канклаў доўжыўся ўсяго два дні, і ўжо на трэці раз свет убачыў белы дым - кандыдат набраў неабходны мінімум у 77 галасоў.
Белы дым пайшоў з трубы капэлы на пачатку дзесятай гадзіны вечара па беларускім часе. Цікава, што літаральна за некалькі хвілін да гэтага гістарычнага моманту, на трубу, якая была пад пільнай увагай мільёнаў людзей, села белая птушка. Многія ўспрынялі гэта як знак Святога духу, які кажа аб абранні Папы.

Media
Related items
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу