Гомельскія каталікі правялі Святую Імшу ў падзяку за абранне Папы
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Новы Пантыфік адрозніваецца вялікай сціпласцю і кансерватызмам у дачыненні да абортаў, кантрацэпцыі і аднаполых шлюбаў.
Раніцай 14 сакавіка ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве адбылася Святая Імша, падчас якой вернікі дзякавалі Бога за абранне новага Папы Рымскага. Таксама вернікі разам са святаром маліліся аб Божым дабраславенні для Папы Францішка.
Нагадаем, падчас канклава гомельскія каталікі трымалі строгі пост і маліліся на Святым Ружанцы. Цяперашнія выбары Папы сталі аднымі з самых хуткіх у гісторыі - неабходны мінімум у 77 галасоў кандыдат набраў ужо на другі дзень канклава. Да гэтага чорны дым з трубы Сікстынскай капэлы ішоў усяго двойчы.
Новы Пантыфік - 76-гадовы аргентынец Хорхе Марыё Бергольё, які абраў сабе імя Францыск, - першы Папа-езуіт. І ўпершыню спадчыннікам Святога Пятра стаў ураджэнец Амерыкі. Кардынал Бергольё раней быў вядомы як заўзяты змагар супраць абортаў, кантрацэпцыі і аднаполых шлюбаў. Ён адрозніваецца вялікай сціпласцю: жыў у звычайнай кватэры, адмовіўся ад лімузіна і ездзіў на метро, сам сабе гатаваў ежу.
Related items
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?