BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі святкуюць Вербніцу [фота + РАСКЛАД на Пасхальны Трыдуум]

Самае страшнае для верніка - гэта быць абыякавым да Евангельскіх падзеяў і не бачыць сябе ў іх.

24 сакавіка каталікі адзначаюць Пальмавую (у мясцовай традыцыі - Вербную) нядзелю. Гэта дзень ўрачыстага ўваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім, калі народ вітаў Яго і клаў пад ногі сваю вопратку і пальмавыя галіны, усклікаючы: «Гасанна! Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!». Паколькі ў Беларусі пальмаў няма, у гэты дзень вернікі прыходзяць у храм з вярбовымі галінкамі, папараццю і іншымі букетамі.

Да свята хлопчыкі-скаўты сабралі вербы, а дзяўчынкі-скауткі зрабілі з іх букеты і давалі вернікам за ахвяраванні. З-за завеі і марозу ў Гомелі, асвячэнне вербаў праводзілася ўнутры храма. З-за завеі і марозу ў Гомелі, асвячэнне вербаў правялі ўнутры храма.

Падчас казання, пробашч парафіі айцец Славамір адзначыў, што самае страшнае для верніка сёння - гэта быць абыякавым да Евангельскіх падзеяў і не бачыць сябе ў іх:

- Не так важна, кім ты сябе бачыш у Велікоднай гісторыі. Можа, ты Пілат - чыноўнік, дырэктар, начальнік, які мае ўладу і толькі слепа выконвае законы, але не следуе свайму сумленню - мые рукі. Пілат, ведаючы праўду, дзейнічаў так, каб спадабацца народу.

Можа, хто-небудзь убачыў сябе ў гэтым натоўпе - бо большасць людзей жыве ў натоўпе. Ёсць натоўп язычніцкі, а ёсць і натоўп каталіцкі. Ты схаваны, нідзе і ніколі галавы не высоўваеш, не вызнаеш веру. Маеш дома шмат абразоў, бясконца молішся, але не вызнаеш Ісуса сваім жыццём.

Магчыма, ты сярод апосталаў, якія разбегліся. Ты шмат гадоў у касцёле, ідзеш за Ісусам, але атрымалася так, што ў гэты Вялікі пост ты зламаўся, не абараніў веры, упаў.

Можа, ты той, хто крычыць, каб адпусцілі Варраву, а не Ісуса Хрыста. Ты прывык усяго дамагацца гвалтам, крыкам - у сваёй сям'і, на працы.

Ці ты з тых жанчын, якія плачуць па Ісусу. А Ён кажа: ня плачце па мне, але па сабе і па дзецях вашых! Магчыма, ты даўно ў царкве, але нікога з тваіх блізкіх і сяброў тут няма. Калі яны праз цябе не пазналі Хрыста - гэта сапраўдная трагедыя.

 

 

З вячэрняй Iмшы Вялікага Чацвярга у каталікоў пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, у час якога перажываем Велікодную Таямніцу нашага Госпада Ісуса Хрыста - Яго адкупленчую смерць і ўваскрасенне.

Чацвер Апошняй Вячэры /28.03/ - Святая Імша ў 19.00.

Страсная Пятніца /29.03/ - Ранішнія хвалы ў 8.00, Крыжовы Шлях у 15.00, Літургія Мукі Пана ў 19.00.

Вялікая Субота /30.03/ - Ранішнія хвалы ў 8.00. Блаславенне велікоднай ежы з 9.00 да 12.00 (праз кожныя паўгадзіны).

Усяночнае Пасхальнае Чуванне ў 23.00.

Вялікдзень. Cвятая Імша ў 9.00 і ў 12.00. У Пасхальную нядзелю не здзяйсняем Св. Імшы ў 17.00.

Велікодны Тыдзень (сядміца) - Св. Імша ў аўторак, чацвер і ў суботу ў 8.00; ў панядзелак, сераду і ў пятніцу ў 19.00.

Last modified onНядзеля, 24 Сакавік 2013 15:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць