BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вядомы гомельскі мастак напісаў незвычайную хрысціянскую карціну

У сваім творы ён гаворыць пра заганы, якія крыжуюць вучэнне Хрыста.

Падчас Вялікага посту ў каталікоў вядомы гомельскі мастак Пётр Лук'яненка напісаў работу «Укрыжаванне». Прычым гаворка ў ёй ідзе аб распяцці не самога Хрыста, а Яго вучэння. Карэспандэнт Гомельскага каталіцкага парталу пабываў у майстэрні мастака, які адзначыў, што штуршком да напісання работы паслужыла заява Папы Бэнэдыкта XVI аб адстаўцы:

-Я зноў вярнуўся да тэмы крызісаў у Царкве, і ў мяне ўспыхнула ідэя выявы: праблема заганаў, праблема Царквы як інстытута. Хрыстос у пропаведзях кажа пра пагрозу служкам мамоны. Крыжуючы Хрыста, яны не перамаглі Ягонае вучэнне, але сталі выкарыстоўваць хрысціянства для служэння мамоне. Спекулюючы пачуццямі вернікаў, дзеля сваіх мэтаў, яны крыжуюць вучэнне Хрыста, - тлумачыць сваю ідэю мастак. - Пагроза была не ў самым Хрысце, а ў Ягоным вучэнні, якое яны забіць не маглі.

На выяве намаляваны крыж, які сімвалізуе вучэнне Ісуса, абвіты цярновы галінамі. Чара на пярэднім плане - у дадзеным выпадку сімвал абрадаў і дагматаў, усяго, што нарасло на вучэнне Хрыста. А манеты - гэта мамона. Каб заганы жылі, ім неабходны інструментар, грошы ж могуць служыць як мамоне, так і запаведзям Хрыста, тлумачыць мастак.

Таксама на крыжы намаляваныя спасылкі на чытанні з Евангелля ад Матфея, у якіх Хрыстос кажа пра тое, што трэба аддаваць дарма тое, што дарма атрымалі, дае навучанні вучням, адпраўляючы іх прапаведаваць, перасцерагае не рабіць так, як кніжнікі і фарысэі, і абвяшчае Нагорную пропаведзь. А сцяна сімвалізуе саму Царкву, якая аддзеленая ад свету.

Дарэчы, Пётр Лук'яненка ўражаны першымі крокамі Папы Францыска: адмова ад празмернасцяў - гэта вельмі важна, гэта заяўка на рэформы, упэўнены мастак.

Цікава, што ён не лічыць сябе каталіком ці праваслаўным, а проста хрысціянінам:

- Я жыву ў хрысціянскай культуры і не магу не цікавіцца ёй. І тое, што я пішу, нараджаецца незалежна ад маёй волі.

У Пятра Лук'яненка шмат карцін хрысціянскай тэматыкі, некаторыя з іх напісаны яшчэ ў савецкі час. А да работ апошніх гадоў - «Тленнасць», «Былая вера», «Людзі зямлі», «Калядны пейзаж», «Беларуская плашчаніца» - зараз дадалося і «Укрыжаванне».

 

Last modified onПанядзелак, 25 Сакавік 2013 15:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць