BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі святкуюць Вялікдзень: Хрыстос уваскрос, каб перавесці нас ад смерці да жыцця [фота ўсяночнай і хрышчэння]

Гасподзь Ісус хоча ўваскрэснуць ў сэрцы кожнага чалавека і даць любоў, вызваліўшы ад рабства граху.

У ноч на 31 сакавіка сотні гомельскіх каталікоў сабраліся разам, каб сустрэць Уваскрасенне Хрыстова. Многія прыйшлі ў гэтую ноч з дзецьмі, бо перадаць сваю веру дзецям - гэта абавязак кожнага хрысціяніна. І многія абрады адмыслова праводзіліся менавіта для маленькіх вернікаў.

Пачалася усяночная з Літургіі святла: каб дзецям было прасцей зразумець сэнс Уваскрэсення Хрыстова, які перавёў людзей ад смерці да жыцця, ад цемры да святла.

 З-за недахопу месцаў службы паралельна ў двух залах праводзілі айцец Ян Саламон і айцец Дамінік.

Вернікі пачулі дзевяць чытанняў: пра стварэнне свету, пра айца веры - Абрагама, пра зыход габрэяў з егіпецкага рабства, а таксама Слова Божае, дадзенае праз прарокаў і апосталаў, Евангелле пра Уваскрасенне Езуса. Перад кожным чытаннем дарослыя звярталіся да дзяцей, тлумачачы, пра што цяпер будзе казаць Бог, запрашалі слухаць Ягонае Слова. Каб дапамагчы дзецям не спаць, іх сабралі перад алтаром выканаць песню пра тое, чаму ў гэтую ноч яны чуваюць.

 - Самае галоўнае, каб Хрыстос уваскрос і жыў у вашым сэрцы, каб вы давяралі Ісусу, які лепш ведае аб нашых патрэбах, - заклікаў айцец Ян Саламон.

- Уваскрасенне Хрыста - падзея, якая змяніла свет, і не можа не закрануць кожнага. Але калі вас не кранае, то хоць бы здзівіцеся гэтаму, - звярнуўся да вернікаў айцец Дамінік.

Падчас усяночнага чування ўрачыста хрысцілі чатырох дзяцей: Станіслава, Агнешку, Іллю-Давіда і Вікторыю.

Завяршылася начное чуванне Крыжовым ходам пад бой званоў. Святочныя Святыя Імшы працягваюцца ў нядзелю.

 

 

Last modified onНядзеля, 31 Сакавік 2013 08:37
Каментары   
+1 #2 Monika 2013-04-09 12:28
Cudowne jak pieknie jest zobaczyc tak cudowne rzeczy u was jak przezywacie to samo co my w polsce Jezus zyje
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #1 о. А. Калиновский 2013-03-31 15:11
Христос Воскрес! Открытка:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць