На цэнтральнай вуліцы Гомеля каталікі звястуюць пропаведдзю, песнямі і танцамі [фота, відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (18)
Кожную нядзелю ў гомельцаў ёсць магчымасць пачуць Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста.
У першую нядзелю пасля Вялікадня Нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай рыма-каталіцкай парафіі пачалі праводзіць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты дзень каталікі Нэакатэхуменальнага шляху выйшлі на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў ладзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на пляцоўцы перад храмам. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы гэтаму ўсё роўна нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Першая евангелізацыя доўжылася каля гадзіны. Пад гітары і барабаны каталікі спявалі пра ўваскрасенне Хрыста і казалі пропаведзь, зыходзячы са свайго вопыту, сведчылі пра асабістую сустрэчу з Хрыстом у сваім жыцці. Некаторыя мінакі спыняліся і распытвалі пра Бога, далучыліся да вернікаў і некалькі бяздомных і хворых людзей.
Цяпер такія сустрэчы ля касцёла будуць праводзіцца да 5 траўня ўключна, кожную нядзелю ў 13.30. Каталікі запрашаюць прыходзіць кожнага, каб пачуць Добрую вестку.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Першыя сёлета масавыя шэсці католікаў прайшлі ў гарадах Беларусі
Предлагаю вам написать на форуме - там можно обсуждать, что угодно. Там будем спорить и рожать истину ))
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу