BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гамяльчанка просіць уратаваць яе хворую дачку - Дашу Журбіну

Нават невялікая сума здольная стварыць цуд у агульным патоку дапамогі ад добрых людзей.

На адрас адміністрацыі сайта Гомельскага каталіцкага партала прыйшоў ліст з клічам аб дапамозе, якая тэрмінова неабходная 19-гадовай Дашы Журбіной. У дзяўчынкі ДЦП, геміплегія і сутаргавы сіндром. Дашы рабілі аперацыю, спрабуючы ўратаваць яе.

- У ліпені маёй дачушцы трэба быць на пасляаперацыйным лячэнні ў клініцы Германіі, а грошай на аплату клінікі катастрафічна не хапае. Калі ў Вас ёсць магчымасць дапамагчы нам прайсці лячэнне, то мы будзем Вам бясконца ўдзячныя. Нават невялікая сума здольная стварыць цуд у агульным патоку дапамогі ад добрых людзей. Просім Вас, дапамажыце, калі ласка, - піша гамяльчанка Наталля Журбіна.

Даша стала такой пры нараджэнні з-за памылкі лекараў:

- Невядома, каму было больш балюча - мне нараджаць ці Дашы нараджацца. Напэўна, усё ж такі Дашы, яна ж толькі прыходзіла ў жыццё - прадзіраючыся, прарываючыся, задыхаючыся. Прыходзіла няправільна, па канонах лекараў, парушаючы пакладзеныя нормы, таму яе не пускалі, спрабавалі «вярнуць назад», каб яна абдумалася там і пайшла б правільнай дарогай... А потым дачушку загарнулі ў коўдру з галавой, як рэч нейкую, нават не паказалі мне, і панеслі, сказаўшы, што ўсё потым раскажа дзіцячы лекар. Вось так пачалася наша жыццё...

Усю інфармацыю аб Дашы жадаючыя ёй дапамагчы знойдуць на сайце dashahelp.ru

Last modified onПанядзелак, 27 Май 2013 16:20
Каментары   
+2 #2 Мария 2013-05-09 12:49
Давайте все вместе. Всем миром подарим девочке здоровую жизнь. Много не нужно, каждый помаленьку и девочке здоровье!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #1 Павел 2013-05-02 11:37
Ваши деньги вернутся в стократ! Бог верный.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць