Будучых сужэнцаў запрашаюць выпрабаваць свае пачуцці на духоўных практыкаваннях
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Магчыма вы адкрыеце адно пра аднаго нешта новае, што пакажа вас і вашу будучыню зусім з іншага боку.
Рэкалекцыі для заручаных адбудуцца з 31 мая па 2 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ў Мінску (вул. Кальцова, 153). На духоўныя практыкаванні запрашаюцца будучыя сужэнцы ў тым ліку і з Гомеля.
- Гэта будзе цудоўнай магчымасцю ў форме рэкалекцый падрыхтавацца да шлюбу, а магчыма вы адкрыеце адно пра аднаго нешта новае, што пакажа вас і вашу будучыню зусім з іншага боку, чым раней, - кажуць арганізатары Іван і Алена Лубінскія. - Вы даўно сустракаецеся і добра ведаеце адно аднаго, вы ўпэўненыя, што ваш абраннік - гэта той чалавек, з якім вы гатовыя пражыць усё жыццё. Перажываныя пачуцці вы беспамылкова вызначаеце як любоў. Вы ўпэўненыя, што ваша сумесная будучыня будзе цудоўнай. Вы ніколі не зробіце балюча адно аднаму. А ўсялякія недахопы адно ў адным вы лёгка выправіце, ды і навошта іх выпраўляць, яны ж такія мілыя. Можа быць толькі адна праблема, а менавіта калі вы жывеце ў розных гарадах і не можаце разам хадзіць на перадшлюбныя катэхезы, а пробашч вашай парафіі адмаўляецца без гэтай “фармальнасці” вас вянчаць. Прыязджайце разам на рэкалекцыі!
Гэтыя рэкалецыі з'яўляюцца добрай падрыхтоўкай для шлюбу, а таксама садзейнічаюць глыбокаму разуменню сужэнства. Запрашэнне перад усім тычыцца пар, якія пражываюць у розных гарадах і якім складана прайсці дашлюбную падрыхтоўку. "Рэкалекцыі" ўключаюць усе неабходныя элементы дашлюбнай падрыхтоўкі, пасля іх заручаныя могуць упэўнена ісці да сваіх пробашчаў для заключэння шлюбу. Рэкалекцыі праводзяць святары і сужэнствы - аніматары "Сужэнскіх сустрэч".
Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі: Павел і Алена Кузьміцкія +375 29 6045467
Іван і Алена Лубінскія +375 29 5562635, +375 29 1408456, +375 29 7821466
Related items
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
«Успомніцца і тым, хто маўчыць». Біскупы пракаментавалі жорсткую атаку на Кіеў
-
Айцец Юхневіч даказвае невінаватасць і абскарджвае прысуд, які ён прыняў як Божае дабраславенне