Упершыню ў Гомелі прайшло моладзевае свята «Андрэйкі» [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У праграме - песні, гульні, знаёмствы, стасункі, гутаркі на духоўныя тэмы, малітва.
Першая сустрэча Душпастырства каталіцкай моладзі Гомеля прайшла ў суботу, 28 лістапада, у Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы. У гэты дзень тут упершыню святкавалі «Андрэйкі» - у католікаў гэта традыцыйнае вясёлае мерапрыемства перад пачаткам Адвэнту (Каляднага «посту»). У праграму сустрэчы ўваходзілі песні, гульні, знаёмствы, стасункі, абед, а таксама малітва і гутаркі на духоўныя тэмы. Напрыклад, моладзь разважала на тэму віртуальных і рэальных стасункаў у пошуках адказу, як дасягнуць паўнаты ў зносінах і ў жыцці ў цэлым. Праграму сустрэчы падрыхтавалі парафіяльныя скаўты. На свята сабралася моладзь не толькі з Гомеля, але і са Светлагорску, Нараўлянскага раёну.
«Андрэйкі» - гэта феерверк чаканых многімі людзьмі забаваў, гульняў і весялосці з нагоды літургічнага ўспаміну св. Апостала Андрэя (30 лістапада). Гэта адно з тых народных святаў, у якім так моцна перапляліся хрысціянства з фальклорам. «Андрэйкі» звычайна масавага адзначаюць у каталіцкіх мясцовасцях, а цяпер гэтую традыцыю паспрабуюць вярнуць і ў Гомель, дзе гістарычна таксама было шмат католікаў, але за 70 гадоў савецкага атэізму і рэпрэсій супольнасць была практычна знішчана.
Нагадаем, у гомельскім касцёле ствараецца Душпастырства моладзі. У яго рамках будуць створаны групы старшакласнікаў, студэнтаў і працоўнай моладзі. У кожнай групы свае інтарэсы, патрэбнасці і занятасць. Каб лепш арганізаваць сустрэчы, моладзі прапануюць запоўніць анкеты з указаннем сваіх дадзеных, кантактаў і ўзросту, часу заняткаў ці працы. Анкеты знаходзяцца на першым паверсе касцёла.
Душпастырства моладзі і свята «Андрэйкі» арганізуе новы гомельскі святар - адміністратар парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі айцец Андрэй Шут (shutandrew@gmail.com).
Related items
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу