BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У цэнтр Гомеля вярнулі старадаўні касцёл - у праекце [ВІДЭА]

Студэнты-архітэктары прапанавалі свой варыянт рэканструкцыі плошчы Леніна.

На Youtube з'явіўся відэаролік аб праекце рэканструкцыі плошчы Леніна ў Гомелі, які стварылі студэнты БелДУТ Дзмітрый Башмак і Раман Рошчанка. Праект уключае аднаўленне старадаўняга каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ўзарванага пры савецкай уладзе, стварэнне пешаходных зон і веладарожак. Нагадаем, нядаўна студэнты прэзентавалі 3D-рэканструкцыю касцёла і пажарнай часткі, якія знаходзіліся на плошчы Леніна.

- Цяперашняя плошча Леніна не ўяўляе з сябе закончанае, цэласнае месца. Тут не засталося ніводнага гістарычнага будынка. Таму мы вырашылі напоўніць плошчу гістарычным сэнсам і стварыць добраўпарадкаванае месца, якое будзе даспадобы пешаходам, будзе несці культурную і эстэтычную функцыю, а таксама прапрацавалі сетку веладарожак, - тлумачаць аўтары праекта.

У відэароліку гаворыцца таксама пра тое, што ў плане уладаў - пабудаваць на плошчы Леніна падземныя пераходы. Гэта значыць, што машын будзе яшчэ больш, а аднаўленне касцёла стане немагчымым.

Нядаўна ў Гомелі была адроджана каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак аб аднаўленні ўзарванага касцёла гаворкі не ідзе. На дадзены момант вядзецца працэс выдзялення ўчастка пад будаўніцтва новага каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на ўскраіне горада.

Media

Last modified onЧацвер, 05 Май 2016 17:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць