У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Самы сціплы каталіцкі біскуп Беларусі захацеў быў пахаваным на сельскіх могілках.
У гомельскім каталіцкім храме 10 лютага прайшло развітанне з біскупам Казімірам Велікасельцам, які раптоўна пайшоў з жыцця пасля таго, як адправіў нядзельную Імшу і паспавядаў вернікаў.
На развітанні і святой Імшы аб жыцці вечным для біскупа Казіміра сабраліся свецкія і духавенства з розных гарадоў. Як бачна на здымках парафіі, прыходзіў у касцёл развітацца з каталіцкім іерархам і кіраўнік Гомельскай епархіі БПЦ архіепіскап Стэфан.
11 лютага з біскупам Казімірам развітваюцца ў Пінску, а 12 лютага ён будзе пахаваны на малой радзіме, у пасёлку Шарашова ў Пружанскім раёне – згодна з яго завяшчаннем. Самы сціплы каталіцкі біскуп Беларусі захацеў быў пахаваным на сельскіх могілках ля касцёла.
Глядзіце ніжэй два апошнія інтэрв'ю, у якіх біскуп Казімір распавядаў пра сваё жыццё, чытайце сведчанні пра яго арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і простай парафіянкі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій