BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Улады не дазволілі правядзенне Марша ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў - ліст Мінгарвыканкама

Акцыю маюць намер перанесці на травень 2014 года і звярнуць увагу беларускага грамадства і ўрада да неабходнасці замацаваць заканадаўча поўную абарону жыцця.

Запланаваны ў Мінску на 21 верасня агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям'і пад дэвізам «За жыццё, за сям'ю, за дзяцей» не адбудзецца. Чакалася, што сотні беларускіх хрысціянскіх сем'яў выйдуць на вулічную акцыю, каб прыцягнуць увагу да праблемы абортаў, абароны жыцця ненароджаных дзяцей і абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Як паведамілі katolik-gomel.by арганізатары, з Мінгарвыканкама прыйшоў ліст, у якім сказана, што пададзеная заява аб правядзенні маршу «не адпавядае патрабаванням артыкулаў 5 і 9 закона «Масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», таму Мінскі гарвыканкам не дазваляе правядзенне мерапрыемства».

- Канкрэтныя прычыны адмовы так і не патлумачылі. Тое, што знаходзіцца ў лісце - гэта проста адпіска, бо месца правядзення і маршрут мы ўзгаднілі загадзя нават са службай бяспекі прэзідэнта. Будзем змагацца за тое, каб правесці марш будучай вясной, - адзначылі арганізатары.

Нагадаем, правядзенне маршу дабраславілі каталіцкі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і праваслаўны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Удзел у акцыі планавалі каталікі, праваслаўныя і пратэстанты.

Меркавалася пачаць марш літургіяй у Свята-Духавым кафедральным саборы і ў Архікафедральным саборы Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым калоны ўдзельнікаў павінны былі сабрацца ў раёне гарадской ратушы і прайсці да стэлы «Мінск - горад-герой».

Дарэчы, запланаваная ў мінскім архікатэдральным касцёле святая Імша ў інтэнцыі абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў пройдзе ў 10.30, нягледзячы на адмену маршу.

Па словах арганізатараў акцыі з руху «Pro-life », правядзенне такіх пазітыўных мерапрыемстваў асабліва неабходна грамадству ва ўмовах складанай дэмаграфічнай сітуацыі. Беларусь займае другое месца ў свеце па ўзроўні разводаў, трэцяе - па колькасці абортаў, чацвёртае - па колькасці суіцыдаў. Кожны дзень у Беларусі з-за абортаў абрываецца жыццё больш за сто дзяцей. Рух у абарону жыцця ставіць сваёй задачай прыцягненне ўвагі беларускага грамадства і ўрада да неабходнасці замацаваць заканадаўча поўную абарону жыцця чалавека з моманту зачацця да натуральнай смерці.

Last modified onСерада, 18 Верасень 2013 10:55
Каментары   
0 #1 Александр 2013-09-18 11:45
Причина понятна - в нашей стране все хорошо, нет никаких абортов, нет никах разводов. Зачем проводить марши, будоражить народ?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць