17 прыёмных дзяцей выхавала парафіянка гомельскага касцёла
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Рэгіна Карпеза першай у Беларусі адкрыла дзіцячы дом сямейнага тыпу.
Дом гэтай, здавалася б, звычайнай гомельскай пенсіянеркі, ніколі не пустуе ў выходныя дні. І да Дня маці ў яе столькі віншаванняў! Яшчэ б - у 70-гадовай Рэгіны Пятроўны Карпеза... 19 дзяцей! 17 з іх - прыёмных. І яшчэ больш тых, каму афіцыйна Рэгіна Пятроўна хоць і не была маці, але хто па-ранейшаму звяртаецца да яе дзіцячым «мамка».
Амаль кожны дзень сустракаем Рэгіну Пятроўну ў гомельскім каталіцкім храме. Яна - даўняя парафіянка касцёла - моліцца за сваіх дзяцей і дзякуе Богу за любоў, якую змагла ім перадаць. Да таго, як стаць прыёмнай маці, Рэгіна Пятроўна была дырэктарам трох дзіцячых дамоў. А пачала працаваць з сіротамі ў 1977 годзе, калі прыйшла старэйшай важатай і настаўнікам у Васілевіцкую школу-інтэрнат.
- З дзяцінства прывыкла да інтэрнатаў. Мама працавала ў доме-інтэрнаце для інвалідаў. Так што пакуты, хваробы, старасць бачыла з дзяцінства. І - міласэрнасць. Так выйшла, што сама трапіла на працу ў інтэрнат.
Чытайце далей на сайце «Комсомольской правды» ў Беларусі».
Related items
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»