У гомельскім касцёле з'явілася новая фрэска - іспанскага мастака
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрослым Хрыстом.
У гомельскім каталіцкім храме з'явілася новая фрэска, якая ўпрыгожыла сцяну класа для правядзення сустрэч і літургій на першым паверсе ў апсідзе (клікніце па фота для павелічэння). Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрослым Езусам Хрыстом, які ўвайшоў праз зачыненыя дзверы ў той час, калі вучні маліліся разам. Фрэска з'яўляецца рэпрадукцыяй карціны іспанскага мастака і іканапісца Кіка Аргуэлья - аднаго з заснавальнікаў і лідэра Нэакатэхуменальнага шляху, руху ў Каталіцкай царкве.
Нагадаем, асноўная зала для правядзення набажэнстваў у храме упрыгожана фрэскамі італьянскага іканапісца Фабіа Нанэса.
Related items
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так