BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Бог гаворыць: «Ты - сын мой умілаваны!», а мы не чуем

Што такое ласка і як яе атрымаць - ВІДЭА рэкалекцый на Вялікі пост.

Велікапосныя рэкалекцыі ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці правёў кс. Валерый Марціноўскі з парафіі ў Мёрах (Віцебская вобласць, Беларусь), які цяпер вучыцца на біблеіста ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне.

Прыводзім некалькі тэзісаў духоўных практыкаванняў, якія былі прысвечаны тэме Божай ласкі, і невялікі відэазапіс рэкалекцый.

- Чаму часам мы не атрымліваем ад Бога ласку і тое, пра што просім? Або нам здаецца, што не атрымліваем? Можа быць, яшчэ не прыйшоў час, мы яшчэ не гатовыя, каб прыняць Божую ласку? Ці, напрыклад, наша хвароба, а не выздараўленне, аб якім просім, з'яўляецца для нас ласкай, большай дапамогай, якая неабходная нам менавіта цяпер?

- Бог дае нам што-небудзь не за нашыя заслугі, а проста таму што любіць нас, не патрабуючы нічога ўзамен.

- Ці любім мы сябе? Без гэтага як можам палюбіць бліжніх? Часта мы з'яўляемся проста эгаістамі або ставімся да сябе так, як пра нас кажуць іншыя, і перастаем чуць голас Айца, які гаворыць: «Ты - сын мой умілаваны!»

- З аднаго боку, хрысціянства - для герояў, гэта праца над сабой, гэта барацьба са сваімі слабасцямі. А з другога боку - не сам ты робіш сябе героем. І калі думаеш, што ў гэты Вялікі пост сам зменішся, сам станеш такім, якім хоча бачыць цябе Бог, - нічога не атрымаецца. Гасподзь дае табе ласку, каб ты перамяніўся. Гэта значыць перамяніць не тое і не тых, што вакол цябе, а сваё сэрца.

- Небяспечны момант у адносінах з Панам - гэта ўмовы, якія мы часта ставім Богу: дай мне знак, пакажыся ... Гэта небяспечна таму, што ты прывязваешся да таго, што сам прыдумаў, і гэта крадзе ў цябе радасць жыцця.

- Духоўныя практыкаванні - гэта пост, малітва і міласціна. І практыкавацца ў гэтым трэба не толькі падчас Вялікага посту, але кожны дзень, каб стаць бліжэй да Бога.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць