Расклад на Вялікі тыдзень і Пасху ў Гомелі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Падчас Трыдуума будзе арганізавана "дзяжурства" пры Найсвяцейшым Сакрамэнце
Магчымасць споведзі перад Вялікаднем у гомельскай рыма-каталіцкай царкве будзе ў панядзелак, аўторак і сераду да і пасля Імшы (у сераду - толькі раніцай).
У чацвер у 10.00 адбудзецца святая Імша Мірра, падчас якой біскуп Казімір Велікаселец прыме абнаўленне абяцанняў ад святароў, што служаць у Гомельскай вобласці, і асвяціць алей для хросту і для памазання хворых.
З вячэрняй Службы Вялікага Чацвярга пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога перажываем Велікодную Таямніцу нашага Госпада Ісуса Хрыста - Яго адкупляльную смерць і ўваскрасенне.
Падчас Трыдуума будзе арганізавана кругласуткавае "дзяжурства" пры Найсвяцейшым Сакрамэнце. Спісы для запісу на індывідуальную малітву ў Вязніцы і пры Труне - на першым паверсе касцёла.
Чацвер Апошняй Вячэры - святая Імша ў 19.00. Вялікая Пятніца - Ранішнія хвалы ў 8.00, Літургія Мукі Гасподняй ў 19.00 (Строгі пост. Ахвяраванні ў гэты дзень прызначаюцца на ўтрыманне храмаў на Святой Зямлі). Вялікая Субота - Ранішнія хвалы ў 8.00. Дабраславенне пасхальнай ежы з 9.00 да 13.00 (праз кожныя паўгадзіны).
У суботу ў 16.00 у катэхетычным зале на першым паверсе касцёла адбудзецца Велікодная Літургія грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Трох Свяціцеляў.
Усяночнае Велікоднае Чуванне пачнецца 20 красавіка ў 23.00. У Велікоднае Уваскрасенне Гасподняе, 21 красавіка, святая Імша пройдзе ў 9.00, 12.00 і 17.00.
Велікодны тыдзень (Актава) - св. Імша з панядзелка па пятніцу ў 8.00 і 19.00, у суботу - у 8.00. Вернікаў запрашаюць старанна ўдзельнічаць у гэтых Набажэнствах, каб Велікодная радасць і ласка ўмацоўвалася ў нашых сэрцах.
Related items
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры