Веламарафон з Гомеля адправіцца да Божай Маці Вастрабрамскай у Вільню
- Written by katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Міжнароднае велапаломніцтва стане эксперыментам для ўсёй БПЦ.
Першы міжнародны царкоўны веламарафон адправіцца з Гомеля 21 ліпеня. Актывісты праваслаўнай моладзевай групы «Фавораўцы», прыхаджане Прэабражэнскага храма Гомеля на чале з духавенствам храма, а таксама мясцовы вернік з Каталіцкай царквы, здзейсняць паломніцтва на роварах ў Вільню. Мэта веламарафону - наведванне святых месцаў Беларусі і Літвы, дапамога і абмен досведам маладзёжнага служэння Праваслаўнай Царквы з калегамі Віленскай і Літоўскай епархіі. Веламарафон пройдзе да дня памяці Трох віленскіх пакутнікаў, які адзначаецца 26 ліпеня.
У рамках пілігрымкі запланавана наведванне Вастрабрамскай іконы Божай Маці, якая знаходзіцца на гарадскіх брамах Вільні (Вострай браме) і шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі. Гэты абраз лічыцца адной з галоўных хрысціянскіх святынь Літвы, а таксама Беларусі і Польшчы. З абразом і ўчыненымі праз яе цудамі звязаны шматлікія паданні і легенды.
Ініцыятыва Гомельскай епархіі, якую блаславіў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, стане незвычайным эксперыментам для ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- Гэта новы ўзровень міжнароднага супрацоўніцтва не толькі праваслаўнай моладзі, паколькі праект носіць міжканфесійны характар, - пракаментавалі ў інфармацыйным аддзеле Гомельскай епархіі БПЦ.
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле