BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускім лекарам дадуць права адмовіцца ад правядзення аборту, а для жанчын увядуць абавязковае перадабортнае кансультаванне

Таксама ў Міністэрстве аховы здароўя звяртаюць увагу на адказнасць за перапыненне цяжарнасці не толькі жанчын, але і мужчын.

Папраўкі ў закон Беларусі аб ахове здароўя, якія былі прынятыя парламентам, прадугледжваюць прадастаўленне права лекару адмовіцца ад правядзення аборту. Аднак такая адмова будзе магчымай, калі гэта не пагражае жыццю або здароўю жанчыны, а таксама пры наяўнасці пісьмовага паведамлення кіраўніка арганізацыі аховы здароўя. Галоўны лекар жа абавязаны арганізаваць пацыентцы правядзенне штучнага перапынення цяжарнасці іншым лекарам-спецыялістам.

Акрамя таго, папраўкі ў закон увядуць абавязковае перадабортнае кансультаванне для жанчын, якія маюць намер перапыніць цяжарнасць. Перад правядзеннем аперацыі з жанчынай павінны будуць абавязкова правесці гутарку лекар і псіхолаг.

Як лічаць у Міністэрстве аховы здароўя, пры такім кансультаванні жанчыны змогуць атрымаць інфармацыю як пра свае правы, так і пра наступствы аборту. Таксама ў Міністэрстве звяртаюць увагу на адказнасць за перапыненне цяжарнасці не толькі жанчын, але і мужчын.

Нагадаем, год таму ў час правядзення круглага стала Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы Беларусі абмеркавалі змяненне закона «Аб ахове здароўя» і выказаліся за выключэнне з закона паняццяў «сурагатнае мацярынства» і «аборт», якія з'яўляюцца узаконеным забойствам.

Last modified onПятніца, 06 Снежань 2013 10:57
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць