«Жыццё без Бога не мае сэнсу». Католікі сустрэлі Раство [фота]
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Свята пачалося апоўначы, пасля службы - канцэрт і феерверк.
У гомельскай рымска-каталіцкай парафіі першая ўрачыстая Калядная святая Імша прайшла ў ноч на 25 снежня. Сотні вернікаў і гасцей, многія сем'і з маленькімі дзецьмі, сабраліся ў касцёле, дзе апоўначы пачалася святочная служба, якую ўзначаліў біскуп Казімір Велікаселец. Ён заклікаў ніколі не аддаляцца ад Бога, бо толькі ён - сапраўднае Святло і толькі ў Ім - сэнс жыцця чалавека:
- Не паддавайцеся падману д'ябла, які схіляе да таго, каб клапаціцца толькі аб матэрыяльным. Усе яно мёртвае, вельмі хутка знікае, мінае, як і наша жыццё. І яно бессэнсоўнае, калі працякае без Бога, які прыйшоў у наш свет, прыняў наша цела дзеля таго, каб нас збавіць, падарыць нам вечнае жыццё.
Пробашч парафіі кс. Юрый Варанко пажадаў кожнаму асабіста сустрэцца з Езусам Хрыстом, убачыць Яго святло, якое перамагае любую цемру:
- Самая галоўная чалавечая мудрасць заключаецца ў імкненні знайсці Бога, дазволіць Яму дзейнічаць у сваім жыцці, - нагадаў святар.
Пасля службы парафіяльны хор выступіў у Каляднымі спевамі, а каля храма традыцыйна зладзілі феерверк.
Удзень 25 снежня святая Імша пройдзе таксама ў 9.00, 12.00 і 17.00. 26 снежня, каб не згубіць радасць ад нараджэння Збавіцеля, вернікаў запрашаць да ўдзелу ў службах у 8.00 і 19.00.
У сераду 27 снежня, у 19.30, у касцёле пройдзе традыцыйны бясплатны Калядны канцэрт класічнай музыкі.
А ў нядзелю, 31 снежня, на дзень Святой сям'і, пасля Імшы на 12 гадзін дзеці пакажуць "Бэтлеемку" - невялікі Калядны спектакль.
Related items
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі