У навагодні вечар гомельскія каталікі будуць славіць Багародзіцу і маліцца аб міры
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У гонар Панны Марыі - Царыцы свету - пасля службы вернікі запусцяць нябесныя ліхтарыкі.
У 21.00 31 снежня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве пройдзе традыцыйная Святая Імша. Каталікі збяруцца ў храме, каб пачаць святкаваць Урачыстасць Марыі - Царыцы свету. Дарэчы, 1 студзеня свята працягнецца - Імша адбудзецца ў 9.00 і 12.00. Таксама 1 студзеня каталіцкая царква адзначае Сусветны дзень малітвы аб міры, таму гомельскія каталікі будуць маліцца аб спыненні вайны ў Сірыі і іншых гарачых кропках, аб міры ва ўсім свеце.
А пасля службы ў навагодні вечар каталікі запусцяць у гонар Багародзіцы нябесныя ліхтарыкі.
Імша 31 снежня стане і дапамогай у тым, каб католікі не аддаваліся чэраваўгоддзю за навагоднім застоллем, а правялі гэты вечар у сапраўднай радасці малітвы. Пробашч храма Славамір Ласкоўскі заклікае дабраслаўляць Бога за ўсё, што было ў гэтым годзе , і нават за няўдачы. Бо для хрысціяніна ўсё, што з ім адбываецца, з'яўляецца ласкай ад Госпада:
- Тое новае, што хоча бачыць у нас Бог - каб мы былі поўнымі любові ў новага годзе. Усё астатняе - не істотна. У Новым годзе вас чакае шмат бітваў. Але вы іх ужо перамаглі, калі трымайцеся Ісуса Хрыста.
Related items
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу