Онлайн-трансляцыя: Папа Францішак дабраслаўляе на місіі членаў Нэакатэхуменальнага шляху
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На сустрэчы з Пантыфікам прысутнічаюць таксама гомельскія святары, а 1500 місіянераў раз'едуцца ў краіны Азіі, Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі.
1 лютага Папа Францішак сустракаецца з вялікай групай членаў руху “Неакатэхуменальны шлях”. Гаворка ідзе пра амаль 10 тыс. чалавек з усяго свету, многія з якіх рыхтуюцца пакінуць свае дамы, каб адправіцца сведчыць аб евангельскім жыцці на розных кантынентах. Сярод прысутных на аўдыенцыі будуць амаль 1500 місіянераў, якія сёлета накіруюцца ў краіны Азіі, Еўропы, Амерыкі і ў Аўстралію. Яны аб’яднаны ў групы, кожная з якіх складаецца з пяці сем’яў, святара, семінарыста і трох законніц, адзначае “L’Osservatore Romano”.
Перш чым вырушыць на місію, яны атрымаюць благаслаўленне Святога Айца, які ўжо сустракаўся з Кіка Аргуэлья і Кармэн Эрнандэс – ініцыятарамі “Неакатэхуменальнага шляху”. У 2012 г. вялікую групу членаў гэтага руху прымаў папа Бэнэдыкт XVI. Ён таксама благаславіў іх на місійную дзейнасць.
"Неакатэхуменальны шлях” надае асаблівую ўвагу Азіі, дзе міліярды людзей ніколі ў жыцці не чулі паслання Езуса Хрыста. Сёлета на гэты кантынент адправіцца 17 місійных груп. Гэты накірунак падтрымлівае таксама і папа Францішак, які ўжо адзначыў, што “евангелізацыя ў трэццім тысячагоддзі пройдзе праз Азію”.
“L’Osservatore Romano” падкрэслівае, што мінула ўжо больш за 10 гадоў калі першыя місійныя групы адправіліся ў краіны Еўропы, і сёння плёны іх евангелізацыйнай дзейнасці ўжо відавочны ў Францыі, Германіі, Галандыі, Венгрыі, Украіне.
На сённяшні дзень “Неакатэхуменальны шлях” дзейнічае ў 124 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі. Ён налічвае больш за 20 тыс. супольнасцяў, якія складаюцца з амаль 300 тыс. чалавек, паведамляе Беларуская служба Радыё Ватыкана.
З прадстаўнікоў Гомельскага дэканату Пінскай дыяцэзіі, дзе актыўна развіваецца Нэакатэхуменальны Шлях, на сустрэчу ў Рым адправіліся пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці ксёндз-прэлат Славамір Ласкоўскі і пробашч светлагорскай парафіі Узвіжання Святога Крыжа ксёндз-дэкан Тадэуш Саморэк.
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»