Прыгожую і ўрачыстую працэсію ў цэнтры Гомеля правядуць католікі
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На працэсіі Божага Цела дзеці будуць высцілаць пялёсткамі дарогу для Езуса Хрыста.
3 чэрвеня ў многіх гарадах свету каталіцкія вернікі адзначаць урачыстасць Цела і Крыві Хрыста. Па календары, свята прыпадае на 31 траўня, але ў многіх парафіях пераносіцца на нядзелю, каб больш вернікаў змаглі прыняць у ім удзел. Пасля святой Імшы католікі выходзяць з храма і ідуць з урачыстай працэсіяй па вуліцах горада, каб дабраславіць горад, маліцца за дамы і працоўныя месцы, за тое, каб Гасподзь бярог ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру Хрыста і засведчыць аб сваёй веры.
Наперадзе ідуць дзеці ў белых вопратках, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у манстрацыі - адмысловай прыладзе для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. Па дарозе працэсія спявае і спыняецца ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.
У Гомелі свята пачнецца 3 чэрвеня ў 10.00. У гэты час адбудзецца святая Імша, а затым пройдзе працэсія па вуліцы Савецкай ад касцёла да каталіцкага Дома міласэрнасці (скрыжаванне вуліц Савецкая, Кірава, Малайчука). У гэты дзень у касцёле адбудзецца толькі адна святая Імша да апоўдня, таксама будзе служба а 17-й гадзіне.
Штогод у працэсіі Божага Цела ў Гомелі ўдзельнічаюць 200-300 вернікаў.
- Езус асвячае нашы дамы, месцы працы і заклікае: ««Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя», - гаворыць біскуп Казімір Велікаселец.
Таксама 3 чэрвеня на цэнтральныя вуліцы Мінска католікі выйдуць з працэсіяй Божага Цела.
Related items
-
Дзіўную нестыкоўку заўважылі ў беларускім і польскім перакладах Евангелля. Які з іх больш карэктны?
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі