BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Семінар і Набажэнства па ацаленню сем'яў пройдзе ў Гомелі

Сустрэчу правядуць па праграме афрыканскага каталіцкага святара.

У Доме міласэрнасці сясцёр святой Маці Тэрэзы 7-8 ліпеня пройдзе семінар «Ацаленне сем'яў: як вынікова маліцца аб вырашэнні застарэлых асабістых праблем і праблем у чарадзе пакаленняў». Семінар прысвечаны інтэнсіўнай духоўнай працы - малітве і разважанню, накіраваным на пераадоленне духоўных і асобасных праблем, якія абцяжарваюць жыццё сем'яў. Сустрэча не звязаная з якім-небудзь харызматычным рухам, паведамілі Katolik.life арганізатары.

Семінар уключае дзве часткі. Першая - падрыхтоўка да малітвы ацалення (тэорыя), якая доўжыцца каля 12 гадзін (прыкладна па шэсць гадзінаў два дні). Гэтую частку будуць праводзіць шлюбныя пары. Другая - Набажэнства ацалення (1 гадзіна), якое правядзе каталіцкі святар. І ў першы, і ў другі дзень прадугледжаны перапынак з абедам.

Для ўдзелу неабходна запісацца ў сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі па тэлефоне +375232601751 ці па адрасе вул. Савецкая 146а - каля праваслаўнага Свята-Траецкага храма.

Кожнаму ўдзельніку да семінара неабходна запоўніць анкету, якая спатрэбіцца толькі самому ўдзельніку - яе не будуць бачыць староннія. У анкеце паказваюцца непрабачаныя дзеянні і псіхалагічныя траўмы, нездаровыя адносіны, акультныя практыкі, складанне генеалагічнага дрэва. Да гэтага спісу ўдзельнікі будуць звяртацца падчас малітвы ацалення. Атрымаць бланкі анкет можна ў Доме міласэрнасці або па электроннай пошце, запытаўшы анкеты па адрасе a.kitlinskaya@gmail.com

Таксама для ўдзелу неабходна мець сшытак, ручку і Біблію (можна ў электронным выглядзе).

Такі семінар ужо праходзіў у мінулым годзе ў Расіі. Сустрэчу правёў аўтар семінара а. Ёзэф Ссемакула - святар з Уганды, які цяпер служыць у ЗША. Семінар адбыўся па ініцыятыве архідыяцэзіі і сясцёр святой Маці Тэрэзы.

Last modified onНядзеля, 29 Ліпень 2018 16:01
Каментары   
+2 #1 admin 2018-06-12 11:48
07.07 (суббота) - с 10.00 до 16.00
08.07 (воскресенье) - с 11.00 до 19.00.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць