У аўтобусе з Гомеля ў Каўнас на Імшу з Папам засталіся месцы
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Выезд - 22 верасня, кошт паездкі - 60 еўра. Патрэбна віза.
Католікі Гомеля адправяцца ў аўтобуснае паломніцтва ў літоўскі Каўнас, дзе ў нядзелю, 23 верасня, святую Імшу будзе служыць Папа Рымскі Францішак. У аўтобусе засталося некалькі вольных месцаў. Таму тыя, хто хацеў бы адправіцца з Гомеля ў Каўнас на аўтобусе, могуць звяртацца да куратара паездкі Сяргея да вечара пятніцы па тэлефоне: +375 29 6317069. Выезд запланаваны 22 верасня ў 15.00, вяртанне ў Гомель - да 24.00 24 верасня.
Кошт паездкі - 60 еўра. Наяўнасць шэнгенскай візы - абавязковая.
Нагадаем, Пантыфік наведае з апостальскім візітам Літву, Латвію і Эстонію 22-25 верасня. У другой палове дня 22 верасня Папа наведае віленскі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, дзе памоліцца перад цудатворнай іконай Маці Міласэрнасці, пасля чаго сустрэнецца з моладдзю на плошчы перад віленскім катэдральным саборам. Раніцай 23 верасня Францішак адправіцца ў Каўнас, дзе ў мясцовым парку Santakos узначаліць нядзельную святую Імшу, якая завершыцца супольнай малітвай «Анёл Панскі».
Візіт Папы ў Літву - унікальная магчымасць для католікаў Беларусі сустрэцца з Пантыфікам. Упершыню Францішак будзе так блізка - літоўская сталіца знаходзіцца літаральна ў 40 км ад беларускай мяжы. Таму аўтобусныя пілігрымкі ў Літву запланаваны з многіх гарадоў Беларусі.
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя