BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

4 красавіка свет адзначае Дзень заступніка Інтэрнэту - святога Ісідора

Пра тое, што Інтэрнэт - гэта энцыклапедыя чалавечых ведаў, у свой час гаварыў Папа Ян Павел II.

Міжнародны дзень Інтэрнэту святкуецца 4 красавіка - у дзень смерці святога Ісідора Севільскага, апекуна вучняў і студэнтаў, які стварыў першую ў гісторыі энцыклапедыю «Etymologiae» ў 20 тамах. Ісідор Севільскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. Яго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча. Таму ў многіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка - у дзень смерці святога Ісідара Севільскага.

У 1998 годзе Дзень Інтэрнэту санкцыянаваны папам Янам Паўлам II. Аднак святы заступнік Інтэрнэту яшчэ не зацверджаны афіцыйна. Аргументуючы сваё рашэнне «прызначыць» менавіта гэтага святога заступнікам інтэрнэту, Ян Павел II сказаў, што інтэрнэт - гэта і ёсць свайго роду энцыклапедыя чалавечых ведаў. Акрамя таго, менавіта Ісідор Севільскі упершыню ўжыў у сваёй працы сістэму крыжаваных спасылак, што аддалена нагадвае гіперспасылкі, якія выкарыстоўваюцца ў Сетцы.

Ісідор Севільскі (нарадзіўся каля 560 года, памёр 4 красавіку 636 года) - арцыбіскуп Севіллі ў вестгоцкай Іспаніі, апошні лацінскі айцец Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызма. Найбуйнейшая праца Ісідора Севільскага «Этымалогія» з'яўляецца энцыклапедыяй тагачасных ведаў, запазычаных галоўным чынам з антычнасці. У 20 раздзелах сваёй кнігі Ісідор выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых галінах ведаў. Кніга карысталася надзвычайнай папулярнасцю ў Сярэднявеччы.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Чаму інтэрнэт - гэта Божы дар? Многія лічаць: інтэрнэт - гэта зло, памыйніца, крыніца распусты і іншага граху...

Last modified onЧацвер, 03 Красавік 2014 15:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць