У Гомелі пройдзе малітва супраць антысемітызму і нацызму
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Далучыцца да акцыі Гомельская Габрэйская Месіянская супольнасць запрашае ўсіх мясцовых прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій.
Гомельская Габрэйская Месіянская супольнасць 5 красавіка ладзіць малітву супраць антысемітызму і нацызму. Традыцыйна такую малітву штогод праводзяць Месіяне ва ўсім свеце. Далучыцца да акцыі Гомельская Габрэйская Месіянская супольнасць запрашае ўсіх мясцовых прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій. Малітва адбудзецца ў 17.00 у актавай зале гатэля "Кастрычніцкі". У мерапрыемстве будуць удзельнічаць госці з Мінскай і Магілёўскай месіянскіх суполак.
Мэта гэтага глабальнага мерапрыемства - аб'яднаць галасы хрысціян розных канфесій і дэнамінацый па ўсім свеце, каб нанесці духоўны ўдар па антысемітызму і нацызму. Адны з тэмаў малітвы гэтага года - за руйнаванне цвярдыняў антысемітызму і нацызму ў горадзе, у краіне, за мясцовыя цэрквы: каб прыходзіла яснае разуменне ролі габрэйскага народа ў Божым плане збаўлення чалавецтва.
Гомельскія каталікі таксама ў гэты дзень будуць маліцца ў дадзенай інтэнцыі на святой Імшы.
- Антысемітызм, як з'ява, вельмі распаўсюджаны і ў нашы дні, прычым, завуалявана. Чалавек, нацыя, народ, жывучы, можа нават і не падазраваць пра яго існаванне, жыць у ім, дзейнічаць па яго законах і правілах, - кажа прадстаўнік Гомельскай Габрэйскай Месіянскай супольнасці Аляксей Ягіпцаў. - Наша сучасная гісторыя таксама прасякнута нянавісцю як да габрэяў, так і да хрысціянаў. Мільёны людзей былі спаленыя ў газавых камерах нацысцкіх лагераў. Тысячы людзей і да сённяшняга дня адчуваюць маральны ціск ад грамадства па прычыне прыналежнасці да габрэйскага народу.
Месіянскі юдаізм - гэта рэлігійны кірунак у юдаізме, паслядоўнікі якога вераць, што Ісус Хрыстос з'яўляецца габрэйскім Месіяй і Збаўцам ўсяго чалавецтва, прыход якога быў абяцаны прарокамі Старога Запавету.
Related items
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?