BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«У такім выпадку вар'яцейце і далей». 7,5 запаведзяў кардынала Казіміра Свёнтка

Да 75-годдзя пасвячэння кардынала састаўлены запаведзі з прамоваў, якія былі вымаўленыя ім падчас яго зямнога жыцця.

8 красавіка 1939 года ў пiнскай катэдры пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семiнарыi атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне Казімір Свёнтэк. З таго часу мінула 75 гадоў. Сёлета 21 кастрычніка ў Касцёле Беларусі будуць узгадваць і 100 гадоў з дня нараджэння гэтага чалавека, які стаў прыкладам мужнасці і нязменнай трываласці ў служэнні Богу і людзям. Прапануем 7 з паловай наказаў кардынала, якія паўсталі з тых рэчаў, якія былі прамоўлены ім падчас яго зямнога жыцця і служэння беларускаму народу:

1. Не проста спадзявацца, але ведаць.

«Нават у той час, калі сядзеў у камеры смерці, я ведаў, што кожны пражыты дзень набліжае мяне да волі».

2. Жыць, нічога не выключаючы.

«Калі б пачынаў жыццё наноў, то выбраў бы менавіта гэты шлях разам з усім тым, што давялося перажыць, нічога не выключаючы: ні ўзнёслых, цудоўных хвілінаў, ні камеры смерці, ні Сібіры, ні Варкуты...»

3. Памятаць, што просьбы выконваюцца.

«Біскупе Лазінскі, — сказаў я, — маю да цябе дзве просьбы: каб я праз усё жыццё быў верным слугою Хрыста (зразумела, як чалавек свецкі, але адданы Богу) і каб мая мама жыла як мага даўжэй». Аказалася, што абедзве тыя просьбы біскуп Лазінскі выслухаў. Маці мая пражыла 91 год. Праўда, наконт другой ён вырашыў па-свойму: калі хочаш быць слугою Божым, — павінен быць святаром. І хоць я ніколі да таго часу не думаў пра святарскае пакліканне і не прасіў аб гэтым, аднак, выйшаўшы з падзямелля пінскай катэдры, быў упэўнены, што стану ксяндзом».

4. Ісці за голасам паклікання, не зважаючы ні на што.

«… У першых лаўках сядзела каля трыццаці пажылых жанчын, — узгадваў кс. Казімір Свёнтэк свой візіт у пінскую катэдру пасля вяртання з высылкі. — Каля галоўнага алтара мітусіўся стары кульгавы мужчына. Я стаў пад хорамі, абапёршыся аб калону. Можна сабе ўявіць, што адбывалася ў маім сэрцы, перапоўненым радасцю і ўдзячнасцю. А тым часам той стары мужчына займаўся падрыхтоўкай алтара да святой Імшы. Ён паклаў на алтар арнат, келіх, запаліў свечкі, стукнуў у званок каля дзвярэй сакрыстыі... але святар не выйшаў да алтара. Жанчыны ўсталі, адна з іх перажагналася ў голас, аб’явіла, якая сёння нядзеля, і пачала з жанчынамі чытаць уступныя малітвы святой Імшы. А значыць, святая Імша без святара!

Пасля чытанняў са Старога і Новага Запаветаў усе жанчыны ўсталі, і адна з іх пачала чытаць Святое Евангелле... Тут я не вытрываў. Заплакаў. Як такое можа быць, што святар стаіць каля калоны, а жанчына чытае Евангелле, прызначанае на гэтую нядзелю? Калі скончылася гэтая незвычайная святая Імша, я ўвайшоў у сакрыстыю і завёў размову з тым старым чалавекам. Высветлілася, што ўжо шэсць гадоў таму пробашч катэдры быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення. Я запытаўся: «Ці хацелі б вы мець святара?» - «Вядома, але дзе яго ўзяць?» Тады я прызнаўся, што я святар і што мяне вызвалілі з савецкага лагера, што я магу тут, у катэдры, распачаць душпастырскае служэнне.»

5. Быць перакананым у тым, што зло пахіснецца.

«Я ўвесь час быў перакананы, што гэтая камуністычна-атэістычная сістэма і ўвесь агромністы Савецкі Саюз, гэты калос, стаіць на гліняных нагах і рана ці позна ногі гэтыя пахіснуцца і ўсё разваліцца, распадзецца ў друзкі...»

6. Стрымліваць слова і дзякаваць Богу.

«Слова сваё я стрымаў, абяцанне выканаў: мінская катэдра адбудавана і адноўлена! Дзякуй Табе, Божа! О Божа, які ж Ты добры! – узнаўленне мінскай катэдры – гэта справа не наша, людзей слабых і бедных, але справа Твая, Божа Усемагутны і міласэрны».

7. Няхай дрыжыць голас, дрыжаць рукі ад прысутнага «Вязня Любові».

«Прашу мне паверыць: я знешне ўтаймоўвоўваю сябе, каб гэтага не было відаць, але на працягу 70 гадоў, калі я цэлебрую святую Імшу і пры вымаўленні словаў кансэкрацыі бяру ў рукі гостыю і келіх, кожны раз у мяне дрыжыць голас, дрыжаць рукі. А як жа міла адараваць «Вязня Любові», прысутнага ў Касцёле ў табэрнакулюме! Падчас адарацыі я не размаўляю, у мяне проста няма словаў… Я кленчу, гляджу на табэрнакулюм – і са мной на свой Боскі лад размаўляе Езус Хрыстус».

7,5. «У такім выпадку, вар’яцейце далей!»

«Згадваю маю першую кананічную візітацыю парафіі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэў мяне вельмі малады святар, які прыехаў з Польшчы, каб весці пастырскую дзейнасць у Беларусі. Ён даў пажылому чалавеку крыж, і мы накіраваліся да касцёла. Ад яго засталіся толькі чатыры абшарпаныя сцяны без страхі, акон і дзвярэй, ляталі толькі галубы і вароны. Перад сцяной фасада стаяла больш за дваццаць пажылых жанчын, якія, як толькі ўбачылі мяне, усе хутка падышлі і, не зважаючы на моцную збянтэжанасць, прыпалі да маіх ног і пачалі іх цалаваць. Гэта ўзрушыла мяне, але не было магчымасці супраціўляцца. Іх можна зразумець. Яны ўпершыню ў жыцці ўбачылі каталіцкага біскупа, убачылі пасля столькіх гадоў пераследу і каля іх зруйнаванага касцёла. Потым яны ўсталі, падышлі да сцяны касцёла і дрыжачымі старэчымі галасамі заспявалі «Serdeczna Matko». Ці магчыма было біскупу не плакаць, бачачы такое сведчанне веры ў Бога і Касцёл?! А таго маладога святара я запытаўся, што яго прымусіла пакінуць родных, дыяцэзію, радзіму і прыехаць сюды на пустыннае месца Беларусі. Адказ быў кароткі: «Таму што я належу да Божых вар’ятаў». Я абняў яго, пацалаваў і шапнуў на вуха: «У такім выпадку, шаноўны святар, вар’яцей далей». А ён і «вар’яцее». Ужо аднавіў з руінаў тры касцёлы. Я не паспяваў іх асвячаць!»

Цытаты падабраны Catholic.by паводле naracz.na.by

Last modified onСерада, 09 Красавік 2014 21:21
Каментары   
+2 #3 Henryk Sielewicz 2014-04-14 10:06
(Литва-Вилнюски й р-н.-дер.Лавари шки-костел святого Иоанна Крестителя) 3 дня в нашем приходе проповедовал и гласил слово Божье епископ, Казимир Великоселец из Гомеля,за что Ему большое спасибо.Поздрав ляю всех католиков Белоруссии с наступающим большим праздником,Воск ресение Иисуса Христа.
P.S.Кардинал,Ка зимир Свентек был человеком из большой буквы.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 Алена 2014-04-13 14:17
Замечательный, светлый человек! Часто его вспоминаю и всегда с улыбкой.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #1 Женька 2014-04-09 22:43
Настоящий святой нашего времени.Я его очень люблю.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць