BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На Вялікдзень абяцаюць пацяпленне і сонечнае надвор'е

Транспарт у Велікодную ноч будзе хадзіць да 3.30 па абраных маршрутах, а ў нядзелю - з 5.40 раніцы.

Сіноптыкі прагназуюць добрае надвор'е на Вялікдзень практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, Украіны і еўрапейскай часткі Расіі. У Гомелі, па звестках беларускага Гідраметцэнтра, 20 красавіка чакаецца сонечнае надвор'е, каля 18-20 градусаў цяпла, без ападкаў. Прычым, пацяпленне пачнецца ўжо ў суботу. У Велікодную ноч прагназуюць яснае неба і каля 12 градусаў цяпла.

У Мінску і іншых абласных гарадах святочнай ноччу будзе халадней - каля 10 градусаў цяпла, затое днём - да +19, малавоблачна. Прыкладна такое ж надвор'е чакаецца і ў Маскве, а вось у Кіеве на Вялікдзень магчымы дождж, праўда, таксама будзе цёпла - каля 16-18 градусаў.

Упершыню ў Гомелі грамадскі транспарт у Велікодную ноч будзе хадзіць па асаблівым раскладзе. У ноч з 19 на 20 красавіка тралейбусы і аўтобусы будуць хадзіць да 03 гадзін 30 хвілін па абраных маршрутах: аўтобусы № 1 «Вакзал - Мікрараён «Любенскі», № 11 «Вакзал - вуліца Чарнышэўскага» , № 12 «Вуліца Маневіча - Мікрараён «Хутар», № 20 «Медгарадок - Старая Валатава», № 35 «Вакзал - 104 -й мікрараён». Таксама будуць задзейнічаны тралейбусы № 10 «Вакзал - Завод самаходных камбайнаў» , № 15 «Вакзал - Валатава», № 16 «Вакзал - мікрараён «Клёнкаўскі» і № 20 «Завод «Гідрапрывад» - Сонечная». Раніцай у нядзелю першы транспарт адправіцца з канцавых прыпынкаў каля 5.40.

Каментары   
+1 #1 гость 2014-04-17 12:46
На Пасху обещают уже до 22 градусов, а после Пасхи вообще майское тепло!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць