BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Вялікі Чацвер біскуп Казімір Велікаселец абмыў ногі гомельскім вернікам - ФОТА

Сваё Цела і Кроў Гасподзь дае нам і сёння, каб у нас была гэтая любоў, у якой мы можам служыць адзін аднаму - мыць ногі - кожны дзень.

17 красавіка каталіцкія і праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікі чацвер, з якім пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Нагадаем, Вялікдзень хрысціяне ўсяго свету адзначаць у гэтым годзе ў адзін дзень - 20 красавіка. Традыцыйна ў Вялікі чацвер, калі Хрыстос устанавіў Сакрамэнт Эўхарыстыі і абмыў ногі сваім вучням, такія ж абрады выконваюць і святары - мыюць ногі 12 парафіянам-мужчынам. У некаторых царкоўных супольнасцях, у прыватнасці, Нэакатэхуменальнага шляху, вернікі таксама абмываюць ногі адзін аднаму ў знак раскаяння за асуджэнне і гатоўнасці служыць бліжняму.  У Гомелі падчас Імшы Вялікага Чацвярга літургію абмывання ног здзейсніў біскуп Казімір Велікаселец.

- Ісус прыйшоў не як гаспадар, а як слуга. У новазапаветныя часы ногі сваім гаспадарам мылі самыя апошнія людзі - рабы, слугі. Рабілі гэта па законе, па абавязку. А Хрыстос, будучы Богам, прынізіў сябе да апошняга, абмыўшы ногі вучням. Але паступіў так ужо не па законе, а з любові. Сваё Цела і Кроў Гасподзь дае нам і сёння, каб у нас была гэтая любоў, у якой мы можам служыць адзін аднаму - мыць ногі - кожны дзень. Святары, сёстры законныя, семінарысты, сужэнцы, маці, дзеці. І калі мы, прымаючы Святую Камунію, адказваем «Амэн», гэта значыць, кажам: я гатовы быць слугой, - тлумачыць пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір. - Умацоўвацца ў служэнні для любові, прыніжацца, а ня ўзвышацца, - гэта і ёсць таямніца хрысціянскага жыцця. Сыходзім з храма дадому - каб служыць. На працу - каб служыць. І рабіць гэта з паспешнасцю. Спяшацца любіць сваіх бацькоў, дзяцей, мужа і жонку, блізкіх. Спяшацца - бо жыццё чалавечае такое кароткае.

Святы Пасхальны Трыдуум - гэта галоўны сакрамэнт літургічнага года. Ён пачынаецца Імшой Вячэры Гасподняй ў Вялікі чацвер, а сканчаецца Другой Вячэрняй нядзелі Вялікадня. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак з трох дзён, а на тры паслядоўных фазы Велікоднага сакрамэнту: развітальную і, разам з тым, прароцкую Таемную Вячэру, смерць на крыжы, знаходжанне ў грабніцы і Уваскрасенне.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць