У гомельскім касцёле на Вялікдзень хрысцілі чатырох дзяцей - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
«Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у зносіны з Богам, гэтыя зносіны жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хросце».
Традыцыйна на Велікоднай імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі хрысцілі нованароджаных дзяцей. У гэты раз сакрамэнт хросту быў удзелены чатыром немаўлятам, прычым, дваіх з іх хрысцілі падчас Велікоднага усяночнага чування.
- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы свайго дзіцяці на хрост, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрышчэнне - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у зносіны з Богам. Гэтыя зносіны жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хрышчэнні. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку даруецца першародны грэх і ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння.
Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах! Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна. Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець зносіны з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.
Related items
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць