Для бяздомных і жабракоў у Гомелі зладзілі Велікодны абед - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Каля 100 беднякоў у Доме міласэрнасці атрымалі багатыя пачастункі, сок, садавіну і салодкія падарункі.
23 красавіка ў гомельскім Доме міласэрнасці сёстры каталіцкага ордэна Місіянерак Любові (сёстры Маці Тэрэзы) зладзілі святочны Велікодны абед для мясцовых жабракоў і бяздомных. На абедзе сабраліся каля ста чалавек. Дапамагалі сёстрам парафіяне касцёла і вікарый гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Дамінік Шыманскі. Пасля чытання Евангелля пра Уваскрасенне Езуса Хрыста святар прапаведаваў жабракам:
- У кожнага з вас таксама ёсць свая труна: хтосьці не можа знайсці жыллё, працу або кінуць піць. Але Гасподзь хоча, каб кожны з вас таксама уваскрос. Таму давярайце Яму сваё жыццё. І абвяшчайце Хрыста ўваскрослага сярод сваіх блізкіх.
Перад абедам усе разам памаліліся і праспявалі Велікодныя песні, а потым жабракам раздалі багатыя пачастункі: курыцу, салату, бульбу, садавіну, сок, салодкае і, канешне, Велікодныя яйкі.
Нагадаем, адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы ужо больш за 20 гадоў працуе ў Гомелі. Сёстры ордэна маці Тэрэзы ў Гомелі займаюцца многімі справамі, за якія мала хто хацеў брацца. Дом Міласэрнасці служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, а ўлетку запрашаюць дзяцей з малазабяспечаных і праблемных сем'яў правесці «Канікулы з Богам» у дзіцячым лагеры. Па нядзелях дзеці прыходзяць на заняткі ў нядзельнай школе. Вернікі дапамагаюць карміць беднякоў, прыходзячы на працу ў сталовую. Дапамагчы можа кожны: напрыклад, раздаць ежу, памыць посуд, прынесці вопратку ці абутак.
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
Это потому, что в Доме Милосердия дают возможность принять душ, постирать вещи, получить чистую одежду, не новую, конечно, но в хорошем состоянии, которую приносят небезразличные люди. )))
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу