BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ян Павел II і Ян XXIII абвешчаныя святымі - ВІДЭА

Каля мільёна каталікоў у Ватыкане ўдзельнічалі ў Святой Імшы, якую таксама саслужыў Папа на пенсіі Бенедыкт XVI.

Ян ХХІІІ – Папа паслухмянасці Святому Духу, а Ян Павел ІІ – Папа сем’яў, адзначыў Пантыфік падчас кананізацыйнай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якую цэлебраваў разам з Бэнэдыктам ХVI 27 красавіка 2014 г. У літургіі разам з сотнямі тысяч вернікаў прынялі ўдзел прэзідэнты, прэм’ер-міністры і ўрадавыя дэлегацыі шматлікіх краін свету. Фасад ватыканскай базылікі ўжо на працягу некалькіх дзён быў упрыгожаны кананізацыйнымі партрэтамі двух новых святых. У сваёй гаміліі Францішак нагадаў, што цэнтральнае месца ў літургіі гэтай нядзелі, якая заканчвае велікодную актаву і якую Ян Павел ІІ пажадаў прысвяціць Божай міласэрнасці, знаходзяцца хвалебныя раны ўваскрослага Хрыста. Паводле Папы, раны Езуса – гэта спакуса для веры, яны правяраюць яе. Менавіта таму на целе ўваскрослага Хрыста яны не зніклі, а засталіся. Раны Езуса з’яўляюцца пастаянным знакам любові Бога да нас; яны неабходныя для веры ў Яго, веры не ў тое, што Бог існуе, але ў тое, што Бог – гэта любоў, міласэрнасць, вернасць, падкрэсліў Папа.

“Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ мелі адвагу глядзець на раны Езуса, дакранацца да Яго параненых рук і Яго прабітага бока. Яны не саромеліся цела Хрыста, не спакусіліся праз Яго і Яго крыж; не саромеліся цела брата, таму што ў кожнай пакутуючай асобе бачылі Езуса. Яны былі двума адважнымі людзьмі, поўнымі шчырасці Святога Духа, і далі сведчанне Касцёлу і свету аб дабрыні Бога, Яго міласэрнасці”, - сказаў Папа.

Новыя святыя былі святарамі, біскупамі і папамі ХХ ст. Яны ведалі яго трагедыі, але не паддаліся іх знішчальнай моцы. Бо мацнейшым у іх быў Бог, вера ў Езуса Хрыста, Божая міласэрнасць і матчына блізкасць Марыі, адзначыў Святы Айцец.

“У гэтых двух асобах – сузіраючых раны Хрыста і сведках Яго міласэрнасці пасялілася “жывая надзея” разам з “невымоўнай і хвалебнай радасцю”. Надзея і радасць, якія Хрыстус уваскрослы дае сваім вучням і якіх ніхто і нішто не можа пазбавіць. Пасхальныя надзея і радасць, якія прайшлі праз тыгель пазбаўлення ўсяго, апусташэння, крайняй блізкасці да грэшнікаў, аж да млоснасці ад горычы гэтага келіху. Такога кшталту надзею і радасць гэтыя два святыя Папы атрымалі ў дар ад уваскрослага Пана і са свайго боку ў дастатку падарылі Божаму народу, атрымаўшы ад яго вечнае прызнанне”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, такімі надзеяй і радасцю жыла першая супольнасць вернікаў у Ерузалеме. “Гэта супольнасць ў якой жылі самой сутнасцю Евангелля – гэта значыць любоўю, міласэрнасцю, у прастаце і братэрстве”, - сказаў Святы Айцец.

“Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ супрацоўнічалі са Святым Духам, каб абнавіць і дапоўніць Касцёл згодна з яго сапраўдным абліччам, абліччам, якое яму далі святыя напрацягу стагоддзяў. Не будзем забывацца, што менавіта святыя вядуць Касцёл наперад і дазваляюць яму расці”, - нагадаў Святы Айцец.

Францішак падкрэсліў, што Ян ХХІІІ, склікаючы ІІ Ватыканскі Сабор, прадэманстраваў паслухмянасць Святому Духу, дазволіў Яму весці сябе і таму стаў для Касцёла пастырам, “кіраўніком, які сам быў кіраваны”. “Гэта было яго вялікім служэннем Касцёлу, ён быў Папам паслухмянасці Святому Духу”, - сказаў Папа і дадаў, што, у сваю чаргу, Ян Павел ІІ хацеў, каб яго лічылі “Папам сям’і”.

“Няхай гэтыя два новыя святыя Пастыры Божага народа заступаюцца за Касцёл, каб ён на працягу гэтых двух гадоў сінадальнага працэсу быў паслухмяным Святому Духу ў душпастырскім служэнні сем’ям. Няхай абодва навучаюць нас не спакушацца праз раны Хрыста, уваходзіць ў таямніцу Божай міласэрнасці, якая заўсёды спадзяецца, заўсёды прабачае, таму што заўсёды любіць”, - сказаў Папа.

Гамілію Пантыфіка на плошчы св. Пятра і вуліцах Рыма слухалі каля 800 тыс. чалавек, паведамляе Радыё Ватыкана.

Нагадаем, каля 50 гомельскіх каталікоў таксама ўдзельнічалі ва ўрачытсасцях у Рыме - яны вядуць Twitter-трансляцыю свайго падарожжа.

Media

Last modified onПанядзелак, 28 Красавік 2014 12:05
Каментары   
+2 #3 гость 2014-04-28 00:38
Что-то не заметно. А здесь флаг хорошо виден:

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 СЕМЬЯ 2014-04-28 00:03
Были наши флаги. Растяжка зеленая была. на 3,32
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 Павел 2014-04-27 14:41
А кто-нибудь заметил на видео наших?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць