BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Кіеве прайшла сустрэча каталіцкай арганізацыі Opus Dei + відэаролік і ФОТА з Майдана

Бліжэйшы да Беларусі цэнтр «Опус Дэі» знаходзіцца ў Маскве, яго кіраўнікі ладзяць таксама сустрэчы арганізацыі ў Кіеве.

На мінулых выходных у кіеўскім кафедральным саборы святога Аляксандра прайшла сустрэча каталіцкай арганізацыі Opus Dei, у якой удзельнічалі мясцовыя вернікі, а таксама каталікі з Харватыі, Літвы і Беларусі. Праводзіў сустрэчу іспанскі святар Хасэ Антоніа, які служыць у цэнтры «Опус Дэі» у Маскве і прыязджае на мерапрыемствы арганізацыі ў Кіеў.

У групах мужчын і жанчын айцец Хасэ Антоніо правёў малітоўныя разважанні на тэму Уваскрасення Езуса Хрыста. Таксама вернікі правялі выпрабаванне сумлення, паслухалі разважанні на тэму пакоры, прастаты і дабрачыннасці, здзейснілі малітву і прынялі ўдзел у святой Імшы.

- Як кажа Гасподзь, каму адпусціце грахі - таму будуць адпушчаныя, на кім пакінеце - на тым застануцца. Даруючы тым, хто здзейсніў грэх супраць нас, мы можам выратаваць свет, - сказаў айцец Хасэ Антоніа. - Для гэтага ўсім нам, і ўкраінцам, і расіянам, і беларусам неабходна прыняць Добрую Вестку.

Бліжэйшы да Беларусі цэнтр «Опус Дэі» знаходзіцца ў Маскве, яго кіраўнікі ладзяць таксама сустрэчы арганізацыі ў Кіеве. Таму жадаючыя ў іх удзельнічаць наведваюць мерапрыемствы «Опус Дэі» у расійскай і ўкраінскай сталіцах, дзе яны ладзяцца штомесяц.

Опус Дэі (лац. Opus Dei - Справа Божая) - персанальная прэлатура Каталіцкай Царквы. Арганізацыя заснавана ў Мадрыдзе ў 1928 святым Хосэмарыяй Эскрыва дэ Балагер. Мэта «Опус Дэі» - дапамагаць вернікам здабыць святасць ў паўсядзённым жыцці, займаючыся звычайнымі зямнымі справамі, у прыватнасці - прафесійнай дзейнасцю. З больш чым 90 тыс. членаў 98% складаюць свецкія - і мужчыны, і жанчыны, якія ў большасці сваёй знаходзяцца ў шлюбе, а каля 2 тысяч з'яўляюцца святарамі.

«Дык вы і запомніце, не забудзеце, што хрысціянскае жыццё працякае ў звычайным свеце. Дзеці мае, дзе ваша любоў, ваша праца, увасабленне вашых памкненняў - там месца вашай паўсядзённай сустрэчы з Хрыстом. У кругавароце самых звычайных падзей, сярод самых зямных, матэрыяльных рэчаў мы павінны асвячаць сябе, служачы Богу і людзям, - казаў святы Хосэмарыя падчас лекцыі ў Наварскім універсітэце. - Я заўсёды гэтаму вучыў, спасылаючыся на Пісанне. Свет - не дрэнны, ён выйшаў з рук Божых. Бог яго стварыў, і паглядзеў на яго, і застаўся задаволены. Гэта мы, людзі, псуем, калечачы яго грахом і нявернасцю.

Паверце, дзеці мае, калі вы якія жывуць у свеце, ухілецеся ад сумленных будзённых спраў, то парушыце волю Божую, гэта ўжо дакладна. Зразумейце, Бог заклікае вас служыць Яму ў свецкіх, матэрыяльных справах, як бы з іх, знутры. Ён чакае нас кожны дзень у лабараторыі, у аперацыйнай, у казарме, на універсітэцкай кафедры, на фабрыцы, на заводзе, у майстэрні, у полі, у сям'і, словам - усюды, дзе працуюць. Нешта ёсць боскае і патаемнае ў самых простых рэчах, і кожны з вас павінен адкрыць гэта нешта...»

Last modified onПанядзелак, 28 Красавік 2014 12:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць