У дзень прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне гомельскія каталікі моляцца за гэтую краіну - відэа-LIVE апошніх падзей
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
«Просім Госпада пра любоў, мір і згоду ва Украіне, каб людзі там не забівалі, а любілі адзін аднаго».
На нядзельнай святой Імшы 25 траўня, у дзень выбараў прэзідэнта Украіны, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве зноў маліліся аб гэтай краіне.
- Просім Госпада пра любоў, мір і згоду ва Украіне, каб людзі там не забівалі, а любілі адзін аднаго, - маліўся біскуп Казімір Велікаселец.
Нагадаем, у Паўднёва-Усходняй частцы Украіны па-ранейшаму працягваецца ўзброенае супрацьстаянне. Нядаўна пад Валнавахай у Данецкай вобласці тэрарысты забілі 16 украінскіх вайскоўцаў, напаўшы на блок-пост. А пад Славянскам сепаратысты абстралялі групу журналістаў, загінуў італьянскі фатограф і яго перакладчык.
У прэзідэнцкіх выбарах лідзіруе народны дэпутат Пётр Парашэнка, на якога ўскладаюць надзеі многія ўкраінцы.
Media
Related items
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі