BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ісус прыходзіць, каб вырваць цябе са смерці!

Жыць з Хрыстом цікава. Нас чакаюць незвычайныя прыгоды, калі мы пусцім Езуса ў сваё жыццё. Адвэнт кажа пра тое, што Хрыстос прыходзіць. Але кожны дзень мы перажываем яго трэцяе прыйсце.

Евангелле - гэта заўсёды свежая навіна, актуальная вось ужо больш за дзве тысячы гадоў і навекі вечныя. Таму ў нашай рубрыцы «Навіны» ў перыяд Адвэнту мы публікуем цыкл невялікіх катэхез, каб лепш падрыхтавацца да прыходу Збавіцеля.

 

Важна ведаць, чаму Ён прыходзіць, і чаму мы пакутуем. Чаму бацькі працягваюць забіваць сваіх ненароджаных дзяцей, чаму разводзяцца, чаму знікае каханне, чаму ненавідзім суседзяў ці начальніка на працы? Калі чалавек ужо не мае жадання выконваць Волю Божую, ён не мае Духа Святога, ён ужо ў смерці. А жыццё ў тым, што Бог цябе любіць! Не дазваляйце дэману падманваць сябе: што ты самы мудры, самы добры, самы галоўны. Што ёсць толькі твае праблемы і пакуты, толькі ты - а больш нікога не існуе.

 

Усе справы і заняткі, якія не вядуць нас на Неба - гэта проста страчаны час. А Царства Божае можа быць і на зямлі, калі сэрца напоўнена Духам Святым. Гасподзь прыходзіць не для таго, каб закрыць цябе ў турму нейкіх законаў, запаведзяў, а каб вызваліць! У Хрыста няма ніякіх іншых намераў, акрамя любові да цябе, грэшніка. Ён прыходзіць, каб даць Добрую вестку, жыццё на Небе, жыццё навекі вечныя. А як вызначыць, ці маеш у сабе жыццё вечнае? Калі любіш грэшніка - гэта адзіны доказ. Інакш мы не маем прыроды Ісуса Хрыста ўваскрослага.

 

У Духу Святым сапраўды можна любіць свайго ворага, а не толькі сваіх дзяцей і сужэнца. З'явіўся Той, Хто гатовы вырваць нас са смерці, смерць пераможана! Але Ён не можа нічога зрабіць без нашага «хачу», таму што паважае нашу волю. Ён чакае, калі ты паклічаш Яго на дапамогу.

 

Адвэнт кажа пра тое, што Ісус Хрыстос прыйшоў. І мы зараз перажываем яго трэцяе прыйсце паміж першым і другім: у Слове, у Эўхарыстыі, у штодзённай прысутнасці ў нашым жыцці. Адвэнт кажа і тое, што Ісус вернецца, каб забраць нас на Нябёсы і даць новую, Боскую прыроду. Таму хрысціянін не баіцца ні смерці, ні канца свету, а прагне гэтага! Ісус заклікае не спаць. А спаць - значыць, быць у смерці.

 

Усе мы ведаем аб велізарнай бядзе: разбурэнні інстытута сям'і як ва ўсёй Еўропе, так і ў нашай краіне. Гэта значыць, што ў грамадства няма будучыні, яно памірае. Да гэтага прывяла секулярызацыя, таму важна прапаведаваць Евангелле.

Last modified onНядзеля, 09 Снежань 2012 01:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць