BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Знакамітую статую Хрыста ў Рыа ўпрыгожылі новай падсветкай

Папа павіншаваў жыхароў горада з Новым Годам і 450-годдзем заснавання Рыа-дэ-Жанейра.

Папа Францішак даслаў бразільскаму народу відэазварот, у якім павіншаваў з Новым Годам і 450-годдзем заснавання горада Рыа-дэ-Жанейра. Падчас трансляцыі паслання Пантыфіка, незадоўга да апоўначы 31 снежня 2014 г., была запалена новая сістэма асвятлення сусветнавядомай статуі Хрыста, якая ўзвышаецца над горадам.

Святы Айцец прывітаў жыхароў Рыа-дэ-Жанейра, якія з распасцёртымі абдымкамі прынялі яго на сваёй зямлі падчас Сусветнага дня моладзі – 2013 г. Пантыфік нагадаў, што 450 гадоў – шаноўны ўзрост, які сведчыць пра ганаровую гісторыю адважнага і жыццярадаснага народа, які па прыкладзе свайго святога патрона, рымскага мучаніка Себасцьяна, не паддаецца цяжкасцям, пра гісторыю горада, якому заўсёды была ўласцівая вера.

“Калі б мы маглі зірнуць ўніз з вышыні статуі Хрыста, што паўстала б перад нашым позіркам?” – запытаў Францішак і сам адказаў на гэтае пытанне: бясспрэчна, прыроднае хараство “дзіўнага горада”. Аднак таксама і супярэчнасці, якія “брудзяць гэтае хараство”. Кантрасты, сацыяльная няроўнасць, багацце і галеча, несправядлівасць, насілле.

“Але давайце не будзем губляць надзеі! Бог жыве ў гэтым горадзе!” – двойчы паўтарыў Папа і дадаў, што “Езус ведае пра патрэбы і пакуты тых, хто жыве на зямлі”. Яго распасцёртыя для абдымкаў рукі запрашаюць пераадолець кантрасты і будаваць горад салідарнасці, справядлівасці і спакою.

Папа параіў бразільцам ісці па шляху канструктыўнага дыялогу. “Паміж эгаістычнай абыякавасцю і жорсткім, гвалтоўным пратэстам заўсёды ёсць яшчэ адна магчымасць – дыялог”, - падкрысліў ён. На думку Францішка, кожны чалавек, незалежна ад узроўню адукацыі ці прыбытка, можа зрабіць свой унёсак у будаванне справядлівай і братэрскай цывілізацыі.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць