BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкі суботнік прайшоў у Магілёве

Біскуп таксама прыбіраў двор будучага пастырскага цэнтра.

Па ініцыятыве дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня ў Магілёве адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па адрасе вул. Ленінская, 27.

На просьбу біскупа дапамагчы распачаць добраўпарадкаванне тэрыторыі будынка, які плануецца ў будучыні прыстасаваць у якасці душпастырскага цэнтра для Каталіцкага Касцёла Магілёўшчыны, з ахвотай адгукнуліся святары і вернікі не толькі ўсіх магілёўскіх парафій, але і з Бабруйска, Касцюковіч, Горак, Чавусаў, Шклова, Фашчаўкі.

Цяжка было пачаць — асабліва тады, калі сабраныя пабачылі стан рэчаў — але, як яны ўпэўнены, благаслаўленне, якое біскуп Аляксандр Яшэўскі ўдзяліў на пачатак прац, дапамагала, як і тое, што іерарх не толькі благаславіў на працу, але і сам быў вельмі актыўным удзельнікам акцыі.

Зробленае ў гэты дзень хтосьці можа палічыць мізэрным у параўнанні з тым, што яшчэ трэба зрабіць (неабходна амаль поўная рэканструкцыя будынка), аднак факт таго, што ўдзельнікі «суботніку» змаглі сабрацца разам, праславіць Бога і праз працу, з’яўляецца відавочным знакам таго, што разам можна зрабіць шмат.

mohylev-katolik.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць