Выдадзены найбольшы па змесце ў гісторыі Касцёла малітоўнік
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (5)
Малітоўнік з 1000 старонак выдадзены да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі.
Да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага касцёла ў Беларусі ўпершыню выдадзены спецыяльны малітоўнік на беларускай мове пад назвай «Бог добры» - найбольшы па змесце ў гісторыі Касцёла на Беларусі. Там сабраныя ўсе распаўсюджаныя і амаль забытыя малітвы, набажэнствы, спевы, характэрныя для Касцёла на беларускіх землях. Малітоўнік складаецца з больш за 1000 старонак, але выглядае кампактна і эфектна, паведаміў канцлер дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка.
Таксама да 90-годдзя дыяцэзіі выдадзеная спецыяльная брашура на базе пінскай катэдральнай газеты «Добра, што ты ёсць». На 20-ці старонках брашуры - асноўныя звесткі па гісторыі і сучаснасці дыяцэзіі, духоўнай семінарыі у Пінску, знакавых пастырах, мясцовых святых і благаслаўлёных, пра біскупаў пінскіх.
З выданнямі можна будзе ўпершыню пазнаёміцца на гадавіне дыяцэзіі ў Пінску (свята пройдзе 27-28 кастрычніка - гл. ПРАГРАМУ і ГІСТОРЫЮ) і пасля ўрачыстасці выданні будуць раздадзеныя ў парафіях.
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
Думаю, проще всего это будет сделать через вашего настоятеля - обратитесь к нему по этому поводу.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу