BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню ў Беларусі ў FM-дыяпазоне з'явяцца праграмы каталіцкага радыё

Слухаць выпускі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё змогуць жыхары польска-беларускай мяжы.

Незалежнае Беларускае Радыё Рацыя, якое вяшчае з тэрыторыі Польшчы, з 1 лютага 2016 г. пачынае штодзённую рэтрансляцыю праграм Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. 19-хвілінная перадача з Ватыкану будзе выходзіць у эфір з панядзелка па пятніцу у 22.10 паводле беларускага часу, а па суботах і нядзелях у 23.10.

Вяшчанне Радыё Рацыя ахоплівае тэрыторыю, якую насяляе каля 2,5 мільёнаў чалавек. На хвалі 98,1 FM яго можна слухаць у Беластоку, Гродне, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Лунне, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Зэльве, Азёрах, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Сямятычах, Саколцы, Аўгустове. На хвалі 99,2 FM – у Брэсце, Белай-Падляшскай, Камянцы, Высокім, Маларыце. Радыё Рацыя можна слухаць практычна ва ўсёй паласе польска-беларускай мяжы.

Для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё гэта падзея стала гістарычнай. Упершыню за 66-гадовую гісторыю яе праграмы будуць рэтрансліравацца іншай радыёстанцыяй штодзённа і ў поўным фармаце, паведамляе be.radiovaticana.va.

Трэба нагадаць, што навіны Ватыканскага радыё выходзяць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Але выпуск, працягласцю ўсяго 5 хвілін, гучыць толькі раз на тыдзень, у нядзелю раніцай.

Last modified onСерада, 27 Студзень 2016 13:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць